20 красавiка 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна скараціла на чвэрць імпарт бензінаў з Беларусі

13
Украіна скараціла на чвэрць імпарт бензінаў з Беларусі

Выпалыя аб'ёмы замясціла Літва.

Імпарт бензінаў з Беларусі паводле вынікаў першага паўгоддзя 2019 года Украіна скараціла на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 г. (на 104 тыс. тонаў) да 315 тыс. тонаў, піша tut.by.

Пры гэтым агульны аб'ём украінскага рынку за гэты перыяд знізіўся ўсяго на 2,5% (на 24 тыс. тонаў), паведамілі enkorr у «Кансалтынгавай групе А-95» са спасылкай на звесткі ўласнага даследавання.

Зніжэнне аб'ёму паставак з Беларусі ў першую чаргу адбылося за кошт пераарыентацыі шэрагу аператараў, сярод якіх найбуйнейшы атрымальнік бензінаў кампанія ОККО, на імпарт паліва з Літвы.

ОККО паводле вынікаў першага паўгоддзя скараціла закупкі бензінаў у беларускіх вытворцаў на 39% (на 45 тыс. т) – з 116,4 да 71,4 тыс. т. Пры гэтым пастаўкі ад НПЗ групы Orlen за гэты перыяд выраслі амаль у 2,9 разы (на 43,6 тыс. т) – з 22,9 да 66,5 тыс. т.

Пераарыентавалася на літоўскія бензіны і кампанія Amic. Яна скараціла закупку ў Беларусі на 63% (на 13,8 тыс. т) з 21,8 да 8 тыс. т і павялічыла імпарт з Літвы ў 4 разы (на 16,1 тыс. т) – з 5,5 тыс. т да 21,6 тыс. т.

У два разы скараціў імпарт з Беларусі і WOG – з 89 да 44 тыс. т. Гэтыя аб'ёмы кампанія часткова замясціла за кошт павелічэння закупкі бензінаў ва ўкраінскіх вытворцаў.

Такім чынам дзель беларускіх бензінаў у балансе ўкраінскага рынку ў першым паўгоддзі знізілася да 34% з 44% за аналагічны перыяд летась.

Імпарт бензінаў з Літвы за першае паўгоддзе павялічыўся на 79% (на 66,6 тыс. т), да 150,8 тыс. т. Дзель літоўскіх бензінаў у балансе рынку вырасла з 9% у першым паўгоддзі 2018 г. да 16,3% у першым паўгоддзі сёлета.

Вясной гэтага года Беларусь абмяжоўвала пастаўкі маторнага паліва на экспарт праз узніклыя складанасці з «бруднай» расейскай нафтай.

У першым паўгоддзі 2019 года ва Украіну імпартавана 2,77 млн тонаў дызельнага паліва, што на 9% перавышае аб'ём аналагічнага перыяду летась (2,53 млн тонаў). Украінская «дачка» Беларускай нафтавай кампаніі апусцілася на трэці радок сярод пастаўшчыкоў, страціўшы ў аб'ёме 28%, або 101 тыс. т. Ад закупкі беларускага дызеля праз «БНК-Украіна» адмовіліся WOG і ОККО.

Разам з тым паводле вынікаў 5 месяцаў 2019 года, паводле звестак «кансалтынгавай групы А-95», Мазырскі і Наваполацкі НПЗ адгрузілі ва Украіну 844 тыс. т ДП (32% ад балансу рынку), за ўвесь 2018 год – 2,15 млн т (33%).

Раней паведамлялася, што на ўкраінскім рынку дызпаліва дамінуе расійскі рэсурс. Пастаўкі ідуць у тым ліку праз нафтапрадуктаправод «ПрикарпатЗападтранс», палову якога купіў беларускі бізнэсмэн Мікалай Верабей.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках