25 красавiка 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя шэсць карысных уласцівасцяў піва

7
Названыя шэсць карысных уласцівасцяў піва
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Склад піва вылучаецца ўтрыманнем шэрагу вітамінаў і іншых карысных мікраэлементаў.

Але карыснасць пеннага напою залежыць ад колькасці выпітага, піша healthinfo.ua.

Умацоўвае косткі. Даследаванне навукоўцаў з Універсітэта Тафта паказала, што мінерал крэмній, які ўваходзіць у склад піва, робіць косткі больш трывалымі і служыць прафілактыкай астэапарозу. Але для аздараўленчага эфекту півам нельга злоўжываць – ягоная колькасць не павінна перавышаць бутэлькі за дзень

Памяншае рызыку рэўматоіднага артрыту. У розны час навукоўцы атрымлівалі звесткі пра тое, што піва здольнае абараняць чалавека ад развіцця артрыту. Так, швэдскія спецыялісты прыходзілі да высновы, што ўжыванне трох бутэлек піва на тыдзень зніжае рызыку захворвання на 52%.

Служыць прафілактыкай інфаркту і інсульту. Паводле вядомых звестак, піва актывуе рост высакашчыльных ліпапратэінаў (добры халестэрын), дзякуючы чаму рызыка ўзнікнення інфаркту або інсульту можа паніжацца на 40%.

Абараняе ад ныркавых камянёў. Невядома дакладна чаму, але рызыка ўзнікнення камянёў у нырках у мужчынаў, якія спажываюць піва (не больш за бутэльку на дзень), паніжаная на 20%.

Абараняе мазгавую дзейнасць. Адной з прычынай старэчай слабасці мозгу з'яўляецца назапашванне ў арганізме алюмінію, які разбурае мазгавыя клеткі. Піўны кампанент крэмній памяншае колькасць паглынанага арганізмам алюмінію, гэта пацвердзіла не адно даследаванне навукоўцаў.

Перашкаджае дыябету. Было выяўлена, што пры памяркоўным ужыванні піва рызыка ўзнікнення цукровага дыябету 2 тыпу можа скарачацца на 65%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках