17 лiпеня 2019, Серада, 4:29
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Адпачынак на моры: Правілы, якія важна ведаць

5

Адпачынак на моры – гэта адзін з самых карысных спосабаў баўлення часу.

Свежае марское паветра, салёная вада і цёплае сонца дапамагаюць умацаваць здароўе і справіцца з мноствам хваробаў, пры ўмове, калі вы праводзіце час на пляжы правільным чынам, піша сайт ziv.ru.

Як жа адпачываць на моры і не нашкодзіць сабе?

Давайце пазнаёмімся з галоўнымі правіламі бяспечнага адпачынку на марскім узбярэжжы:

– Знаходзіцца на пляжы трэба або да 11-й, або пасля 17-й, бо ў паўдзённыя гадзіны сонца найбольш небяспечнае для скуры.

– Людзі, якія надумалі ўсё ж пайсці да мора ў прамежку з 11-й да 17-й, павінны абавязкова нанесці на скуру крэм ад загару, а таксама надзець галаўны ўбор.

– Не варта ўвесь час знаходзіцца на пляжы, купацца ў моры. Асабліва гэтае правіла тычыцца маленькіх дзяцей. Марская соль сушыць скуру і шкодзіць структуры валасоў. Пасля купання ў салёнай вадзе абавязкова прыміце душ.

– Калі вы прыехалі загараць, то старайцеся перыядычна сыходзіць у цень і ведайце меру, каб не атрымаць сонечны апёк ці цеплавы ўдар.

– Адпраўляючыся на адпачынак, не забудзьцеся ўзяць з сабой аптэчку, дзе будуць усе медыкаменты для першай дапамогі.

– Перш чым пайсці на сам пляж, назапасьцеся дастатковай колькасцю пітной вады.

Перавагі адпачынку на моры

Калі не грэбаваць захадамі бяспекі, адпачынак на моры стане незаменным спосабам умацавання вашага арганізма.

Ён вельмі карысны для росту арганізма, бо сонечнае святло дапамагае выпрацоўцы вітаміна D, які спрыяе ўмацаванню костак і цягліцаў. Вывозячы сваё дзіця да мора на летніх вакацыях, вы зменшыце рызыку развіцця ў яго рахіту.

Тыя, хто прынамсі раз на год бывае на моры, значна радзей хварэюць на грып і прастуду. Марское паветра і вада карысныя для пацыентаў з хворым сэрцам, скурнымі захворваннямі і органамі дыхання.

Акрамя таго, такі адпачынак рэкамендуецца хворым на сухоты. Умовы надвор'я дапамагаюць палегчыць сімптомы хваробы.