18 красавiка 2024, Чацвер, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заўтра чакаецца да +21°С

У Беларусі заўтра чакаецца да +21°С

Прагноз надвор'я на 11 - 13 ліпеня.

11 ліпеня варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты і прахалодная няўстойлівая паветраная маса, што перамяшчаецца з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі, піша Гідрамет.

Уночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+13°С, максімальная ўдзень +16..+21°С. Атмасферны ціск у Менску будзе слаба расці.

12 ліпеня надвор'е ў нашай краіне прадоўжаць фармаваць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўночных шыротаў. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Уначы ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5..+12°С, максімальная ўдзень +13..+20°С, на паўднёвым захадзе да +22°С.

13 ліпеня краіна застанецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску і прахалоднай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў краіне кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці 3-8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5..+12°С, максімальная ўдзень +15..+22°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках