24 красавiка 2024, Серада, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельніцтва ЕЗ дасягнула 513 мільёнаў

1
Насельніцтва ЕЗ дасягнула 513 мільёнаў

Найбольшы прырост на Мальце, скарачэнне - у Латвіі.

Насельніцтва ЕЗ паводле стану на 1 студзеня 2019 года перавысіла 513 мільёнаў чалавек. Як паведамляе «Европейская правда», такія звесткі 10 ліпеня прыводзіць Еўрастат.

На 1 студзеня 2019 года колькасць насельніцтва Еўрапейскага Звязу склала амаль 513,5 млн чалавек у параўнанні з 512,4 млн на 1 студзеня 2018 года.

Летась у ЕЗ зафіксавалі больш смерцяў, чым нараджэнняў (5,3 млн смерцяў і 5 млн нараджэнняў), што азначае, што натуральнае змяненне насельніцтва ЕЗ было адмоўным ужо другі год запар.

Змяненне колькасці насельніцтва (дадатнае, на 1,1 млн жыхароў), такім чынам, было абумоўленае чыстай міграцыяй.

Колькасць насельніцтва ўзрасла ў 18 краінах-чальцах. Найбольшы прырост зафіксаваны на Мальце (36,8 чалавек на 1000 жыхароў).

З 83 млн жыхароў (або 16,2% ад агульнага насельніцтва ЕЗ) Нямеччына мае найбольшую колькасць насельніцтва сярод краін-чальцоў, апярэджваючы Францыю (67 млн, або 13,1%), Вялікую Брытанію (66,6 млн, або 13%), Італію (60,4 млн ці 11,8%), Гішпанію (46,9 млн або 9,1%) і Польшчу (38 млн чалавек, або 7,4%).

Сярод астатніх дзяржаў-чальцоў ЕЗ чатырнаццаць маюць долю ад 1% да 4% насельніцтва ЕЗ і восем – долю, ніжэйшую за 1%.

Акрамя Мальты, прырост зафіксавалі ў Люксембургу (+19,6‰), Ірландыі (+15,2‰), на Кіпры (+13,4‰), у Швэцыі (+10,8‰), Славеніі (+6,8‰), Бельгіі (+6,1‰), Гішпаніі і Нідэрландах (абедзве +5,9‰) і Вялікай Брытаніі (+5,6‰).

У адрозненне ад гэтага, найбольшае скарачэнне насельніцтва зафіксавалі ў Латвіі (-7,5‰), далей ідуць Баўгарыя і Харватыя (абедзве -7,1‰), Румынія (-6,6‰) і Літва (-5,3‰).

Цягам 2018 года ў ЕЗ нарадзілася 5 млн дзяцей, што амаль на 118 тысяч менш, чым годам раней.

Самыя высокія паказчыкі нараджальнасці летась былі ў Ірландыі (12,5 на 1000 жыхароў), Швэцыі (11,4‰), Францыі (11,3‰) і Злучаным Каралеўстве (11,0‰), а самыя нізкія - у Італіі (7,3‰), Гішпаніі (7,9‰), Грэцыі (8,1‰), Партугаліі (8,5‰), Фінляндыі (8,6‰), Баўгарыі (8,9‰) і Харватыі (9,0‰).

У ЕЗ узровень нараджальнасці складаў 9,7 на 1000 жыхароў. У той жа час у 2018 годзе ў ЕЗ было зарэгістравана 5,3 млн смерцяў, што амаль на 46 тысяч больш, чым годам раней.

Самы нізкі ўзровень смяротнасці быў у Ірландыі (6,4 на 1000 жыхароў), на Кіпры (6,6) і ў Люксембургу (7,1). Далей ідуць Мальта (7,6), Нідэрланды (8,9), Гішпанія і Швэцыя (абедзве 9,1).

На процілеглым канцы шкалы - Баўгарыя (15,4‰), Латвія (15,0‰), Літва (14,1‰), Румынія (13,5) і Вугоршчына (13,4).

Для ЕЗ агулам паказчык смяротнасці склаў 10,4 на 1000 жыхароў.

Такім чынам, Ірландыя (з натуральнай зменай яе насельніцтва +6,1‰) засталася у 2018 годзе дзяржавай-чальцом, дзе нараджальнасць найбольш перавышала смяротнасць, апярэдзіўшы Кіпр (+4,1‰), Люксембург (+3,2‰), Швэцыю (+2,3‰), Францыю (+2,2‰), Вялікую Брытанію (+1,7‰) і Мальту (+1,6‰).

Наадварот, сярод пятнаццаці чальцоў ЕЗ, дзе зарэгістравалі негатыўныя прыродныя змены летась, найбольшая смяротнасць пераважала ў Баўгарыі (-6,6‰), далей ідуць Латвія (-4,9‰), Літва (-4,1‰), Харватыя, Вугоршчына і Румынія (усе -3,9‰).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках