25 красавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі першае ў свеце «разумнае» шкло

6
Навукоўцы стварылі першае ў свеце «разумнае» шкло

Апрацоўка інфармацыі з дапамогай «разумнага шкла», са слоў стваральнікаў, адбываецца даслоўна з хуткасцю святла.

Група інжынераў з Віскансінскага ўніверсітэта ў Мэдзісане стварыла ўнікальную тэхналогію «разумнага шкла». Яно здольнае «пазнаваць» малюнкі без сэнсараў, мікрасхем і крыніц сілкавання. Пра гэта піша Digital Trends (пераклад - korrespondent.net).

Паколькі цяперашнія такія тэхналогіі, і ў тым ліку FaceID, спажываюць шмат рэсурсаў, спецыялісты ставілі перад сабой задачу дамагчыся эканоміі энэргіі. Новая тэхналогія павінна прадухіліць энэргетычныя марнаванні на гэтую функцыю.

«Мы выкарыстоўваем оптыку, каб змясціць звычайныя налады камеры, датчыкаў і нейрасеціва ў адным тонкім кавалачку шкла», - адзначыў Цзунфу Юй, адзін са стваральнікаў шкла.

Са слоў інжынера, гэтая распрацоўка адрозніваецца ад звычайнага кампутарнага зроку. Яна ўключае ў сябе невялікія напаўпразрыстыя шкельцы ў форме квадратаў, у якіх асаблівым чынам размешчаныя дробныя бурбалкі. Яны праламляюць святло, дзякуючы чаму распазнаюцца розныя малюнкі.

Апрацоўка інфармацыі з дапамогай «разумнага шкла», са слоў стваральнікаў, адбываецца «даслоўна з хуткасцю святла».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках