24 красавiка 2024, Серада, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці рэзананснага ДТЗ пад Белаазёрскам

6
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці рэзананснага ДТЗ пад Белаазёрскам

Кіроўца ўзяты пад варту.

Следчы камітэт падзяліўся новай інфармацыяй аб ДТЗ пад Белаазёрскам, у якім загінулі 5 чалавек - двое дарослых і трое дзяцей. «Мерседэс», у якім знаходзілася 10 чалавек, перакуліўся ў меліярацыйны канал, піша kp.by.

- Устаноўлена, што кіроўца і ўсе ягоныя пасажыры на момант здарэння не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, - каментуе афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Кіроўцу, 31-гадоваму мясцоваму жыхару, выстаўленае абвінавачванне на падставе ч.5 арт.317 Крымінальнага кодэкса за парушэнне ПДР у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб. Раней паведамлялася, што ён сеў за стырно з 1,4 праміле алкаголю ў крыві. Мужчына ўзяты пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы прадаўжаецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках