25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі афіцыйна адкрыў Чарнобыль для турыстаў

18
Зяленскі афіцыйна адкрыў Чарнобыль для турыстаў

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ЧАЭС стане «новай мясцінай росту краіны».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, які дазваляе турыстам свабодна наведваць Чарнобыльскую зону адчужэння.

Пра гэта ён заявіў на цырымоніі ўвядзення ў эксплуатацыю новага саркафага, пабудаванага над узарваным рэактарам Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Ахоўнае збудаванне будавалі больш за дваццаць гадоў, паведамляе "Радыё Свабода".

Зяленскі заявіў, што ягоны ўказ "стане пачаткам пераўтварэння зоны адчужэння ў адну з мясцін росту новай Украіны", а акрамя таго "прыбярэ перадумовы для карупцыі і кепскіх забарон". На думку прэзідэнта, Чарнобыль будзе цяпер "сімвалам свабоды новай Украіны - з інвестыцыямі і будучыняй".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках