16 лiпеня 2019, aўторак, 6:11
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Блогер NEXTA даведаўся, якая ўлюбёная кніга ў кіраўніцтва МНС Беларусі

8

Што прымушаюць рабіць ратавальнікаў камісары з МНС?

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў блогер NEXTA:

«Здаецца, мы ведаем, якая ў кіраўніцтва МНС Беларусі ўлюбёная кніга: несумненна, гэта антыўтопія «1984» брытанскага пісьменніка Джорджа Оруэла. Памятаеце ў ёй момант, як галоўны герой Уінстан Сміт рабіў ранішнюю гімнастыку перад тэлеэкранам, з якога яшчэ і даносіліся вокрыкі партыйнага кіраўніцтва, што ён робіць яе недастаткова старанна?

Як вынікае з матэрыялаў нарады, #якобы (проста ўлюбёнае слова прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага) праведзенай месяц таму ў Магілёўскай абласной управе, беларускіх ратавальнікаў з гэтага часу будуць прымушаць рабіць ранішнюю гімнастыку пад відэакамерамі і запісваць ўвесь працэс. А потым - «выбарачна кантраляваць».

А яшчэ МНСаўскіх камісараў абавязалі вылічыць супрацоўнікаў, якія ў мінулыя гады атрымлівалі здабыткі ў казіно, гульнявых клубах і на сайтах з азартнымі забаўкамі. Вядома ж, не для таго, каб адабраць грошы. А ў мэтах «барацьбы з гульняманіяй», - напісаў блогер NEXTA ў сваім Telegram-канале.