25 красавiка 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навапалачане дамагліся перамогі ў барацьбе за чыстае паветра

4
Навапалачане дамагліся перамогі ў барацьбе за чыстае паветра

Кацёл для спальвання нафтавага коксу будаваць не будуць.

Міністэрства энэргетыкі адказала на петыцыю навапалачан, якія заклікалі спыніць пабудову катла для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ, паведамляе "Віцебская Вясна".

Мінэнэрга паведамляе, што праінфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь "аб немэтазгоднасці ў існых умовах далейшых работ для рэалізацыі праекта".

"Улічваючы, што Наваполацкі рэгіён з'яўляецца адным з экалагічна неспрыяльных у краіне, спатрэбіцца прыняцце адпаведных праектных пастаноў і дадатковых прыродаахоўных захадаў, што прывядзе да істотнага падаражэння праекта будаўніцтва катлаагрэгатаў для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ.

Улічваючы выкладзенае і прымаючы пад увагу выяўленае пры правядзенні грамадскіх абмеркаванняў негатыўнае стаўленне грамадзян і мясцовай выканаўчай улады, Мінэнэрга інфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб немэтазгоднасці ў існых умовах далейшых работ для рэалізацыі праекта для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ", - гаворыцца ў адказе намесніцы Міністра энэргетыкі Вольгі Пруднікавай.

"Выдатная навіна: Наваполацк адбіўся ад пабудовы катла для спальвання нафтавага коксу!" - адрэагаваў на паведамленне Мінэнэрга праваабаронца і актывіст кампаніі "За чыстае паветра Наваполацка" Зміцер Салаўёў.

Нагадаем, што ў 2019 годзе актывісты і эколагі збіралі подпісы пад некалькімі электроннымі зваротамі ў дзяржаўныя органы, пратэстуючы супраць праекту спальвання коксу на Наваполацкай ЦЭЦ. Пад першай петыцыяй "Прадухіліць экалагічную катастрофу ў Наваполацку" падпісалася амаль 1 800 чалавек. У тым ліку дзякуючы такой актыўнасці грамадскія абмеркаванні справаздачы аб АУНА гэтага праекта былі прыпыненыя.

Агульныя выдаткі рэалізацыі праекта маглі скласці больш за 1 млрд даляраў. Экалагічныя ж наступствы меркаванага будаўніцтва маглі быць сапраўды катастрафічнымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках