25 красавiка 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ВНУ павялічылі кошты на навучанне

23
Беларускія ВНУ павялічылі кошты на навучанне

Самы дарагі ўніверсітэт - БДУ.

Некаторыя беларускія ўстановы вышэйшай адукацыі размясцілі на сваіх сайтах кошты навучання ў 2019/2020 навучальным годзе. У іх ліку Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка, паведамляе «Белсат».

Так, у БНТУ кошт навучання на першым курсе вагаецца ў залежнасці ад спецыяльнасці ад Br3380 да Br3605 за год. На сайце ўніверсітэта пакуль няма інфармацыі аб расцэнках для студэнтаў старэйшых курсаў. У БДЭУ незалежна ад спецыяльнасці першакурснікам трэба будзе аплаціць Br2564, студэнтам другога-чацвёртага курсаў - Br2463, пяцікурснікам - Br1092 за год.

У Акадэміі кіравання кошт адзін для ўсіх студэнтаў - Br3,2 тысяч.

У БДПУ на спецыяльнасцях з вывучэннем замежнай мовы аплата вагаецца ад Br1966 для выпускнога курсу да Br2666 для першага. Даражэй за ўсё каштавацьме навучанне для студэнтаў-першакурснікаў, якія выберуць спецыяльнасці «музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія», «музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» - Br2,8 тысяч.

Прымаць дакументы абітурыентаў будуць з 12 да 17 ліпеня. З 15 лістапада да 5 снежня - на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія надумалі паступаць на платнае і не будуць здаваць уступныя экзамены непасрэдна ў саміх ВНУ, будзе весціся з 12 ліпеня да 4 жніўня.

З 12 да 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на адпаведныя спецыяльнасці. Унутраныя уступныя экзамены ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 да 26 ліпеня, з 6 да 15 снежня - ва ўстановах вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Тэрміны залічэння для бюджэтнікаў - па 28 ліпеня (за выключэннем вайсковых устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - да 6 жніўня.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках