19 красавiка 2024, Пятніца, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларускі рубель не з'яўляецца ўсеагульным аплатным сродкам

32
Леанід Заіка: Беларускі рубель не з'яўляецца ўсеагульным аплатным сродкам

Што будзе з рублём, і ў якой валюце лепш захоўваць свой ашчадак.

Цэнтрабанкі Беларусі і Расеі абмяркоўваюць комплекс пытанняў, адзін з якіх - стварэнне адзінай валюты. Гэта вынікае з выказванняў намесніка старшыні ўправы Нацыянальнага банка Беларусі Сяргея Калечыцы на сустрэчы з журналістамі ў Менску падчас канферэнцыі, прысвечанай твінінг-праекту з ЕЗ, піша zautra.by.

- Як далёка могуць зайсці такія абмеркаванні?

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка нагадвае, што гэтая тэма ўзнімалася яшчэ 15 гадоў таму. І тады эканаміст назваў дзве ўмовы, пры якіх было б магчыма ўвядзенне адзінай валюты: дэнамінацыя расейскага рубля (закрэсліць два нулі), а таксама ўвядзенне «залатога стандарту» - гэта значыць, належнага забеспячэння адзінай грашовай адзінкі.

У той жа час, эканаміст не падзяляе думкі аб існаванні небяспекі для беларускага рубля і наогул яго важнасці як валюты. На ягоную думку, гэта ўсё амбіцыйныя пазіцыі лідараў.

- Беларускі рубель не выконвае вельмі важную функцыю - не з'яўляецца усеагульным аплатным сродкам, - канстатуе экспэрт.

Ён мяркуе, што маленькія грашовыя адзінкі ў будучыні знікнуць. Эканаміст не думае, што наяўнасць ўласнай валюты з'яўляецца сімвалам суверэнітэту дзяржавы.

- Друкаваць паперкі і чакаць, пакуль расейцы дадуць нафту? Прыкметай суверэнітэту з'яўляюцца не грошы, а інтэлект нацыі, - перакананы суразмоўца “Заўтра тваёй краіны”.

Апошнім часам назіраецца рост курсу беларускага рубля, асабліва ў дачыненні да еўра. Леанід Заіка адзначае ў гэтым заслугу Нацбанка, які спачатку дэвальваваў нацыянальную валюту на 7%, а цяпер яна адноўлена на ўзроўні 2% дэвальвацыі.

- Гэта прыкмета добрай грашовай палітыкі, кантролю грашовай масы. Палітыка Нацбанка стала ўстойлівай, ды і Лукашэнка на яго асоба не цісне, бо ў выпадку дэвальвацыі народ будзе коса глядзець у ягоны бок. Акрамя таго, у пэўныя перыяды быў станоўчы экспарт, так што Нацбанк можна толькі пахваліць, - мяркуе эканаміст.

Дзеянні рэгулятара з'яўляюцца і прычынай таго, што ў Беларусі зноў зафіксавана зніжэнне коштаў (0,1%). Падаюць у далярах кошты на імпартныя тавары, яны ў пераліку на ўнутраныя кошты становяцца таннейшымі.

- Людзі павінны разумець, што ў нас будзе коштавая канкурэнцыя і зніжэнне коштаў, калі мы забяспечым стабільнасць нашага рубля, - кажа Леанід Заіка.

Сёння, дарэчы, менавіта ў беларускіх рублях, са слоў экспэрта, больш выгадна захоўваць свой ашчадак у банках. А тым, у каго ёсць валютныя сродкі, варта падзяліць іх на дзве часткі - трымаць у далярах і еўрах, бо падзенне курса адной з валют будзе кампенсавацца ростам курсу іншай.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках