20 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША назвалі супрацьдзеянне расейскай прапагандзе «галоўнай бітвай стагоддзя»

1
У ЗША назвалі супрацьдзеянне расейскай прапагандзе «галоўнай бітвай стагоддзя»
Фота: shutterstock

У Вашынгтоне прайшлі слуханні аб барацьбе з уплывам РФ.

У падкамітэце дзяржаўных, замежных аперацый і сумежных праграмах Камітэта бюджэтных асігнаванняў Палаты прадстаўнікоў ЗША прайшлі слуханні, прысвечаныя намаганням для супрацьдзеяння расейскай кампаніі дэзінфармацыі і прапаганды.

Пра гэта паведамляе "Голас Амерыкі".

"Крамлёўская машына прапаганды і дэзінфармацыі працуе на новых платформах і працягвае расці як у РФ, так і на міжнародным узроўні.

Расея спрабуе знішчыць саму ідэю аб'ектыўных фактаў, якія правяраюцца, спрабуючы паўплываць на думкі пра ЗША і іх хаўруснікаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што гэтая новая форма барацьбы на інфармацыйным полі бітвы можа быць галоўнай бітвай XXI стагоддзя", - падкрэсліў выканаўчы дырэктар Агенцтва ЗША глабальных медый Джон Лэнсінг.

Паводле ягоных слоў, ЗША і дэмакратычным партнёрам даводзіцца весці барацьбу з "смелым і рэсурсазабяспечаным апанентам".

"РФ імкнецца аслабіць тыя краіны, якія разглядае як сваімі апанентаў, абрынаючы на мэтавую аўдыторыю плыні хлусні і спрабуючы падарваць веру грамадскасці ў добрасумленнае дзяржаўнае кіраванне, незалежныя сродкі масавай інфармацыі і дэмакратыю", - заявіла Леа Габрыэль, спецпасланніца і каардынатарка Цэнтра глабальнага ўзаемадзеяння Дзярждэпартамента.

Яна адзначыла, што Цэнтр глабальнага ўзаемадзеяння для барацьбы з расейскай кампаніяй уплыву прымае наступныя захады: прыцягненне тэхналогій для своечасовага выяўлення замежных кампаній для дэзінфармацыі, аналіз замежнай аўдыторыі, найбольш схільнай да дэзінфармацыі, развіццё партнёрскіх стасункаў з ключавымі фігурамі на мясцовым узроўні з мэтай распрацоўкі кантэнту для найбольш важнай аўдыторыі.

Акрамя гэтага, Леа Габрыэль распавяла аб нарошчванні тэхнічных навыкаў арганізацый грамадзянскай супольнасці, няўрадавых арганізацый і журналістаў з мэтай прыцягнення ўвагі да распаўсюджвання дэзінфармацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках