25 красавiка 2024, Чацвер, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямніца Віктара Каліноўскага

1
Таямніца Віктара Каліноўскага

Трэці дзень раскопак у Свіслачы закончыўся доўгачаканай знаходкай.

У Свіслачы на магіле Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстання 1863-64-х гадоў Кастуся Каліноўскага, закончыўся трэці дзень раскопак, паведамляе «Радыё Рацыя».

Як паведаміў назіральнік ад грамадскасці Юрый Глебік пасля працэдуры эксгумацыі экспэртамі будзе вызначана, мужчынскія гэта парэшткі або жаночыя.

«Знайшлі парэшткі чалавека ў гэтай магіле. Пакуль іх паволі дастаюць, чысцяць ад зямлі. Дакументуюць парэшткі. Будуць спрабаваць узяць нейкія часткі на ідэнтыфікацыю. Затым будуць вызначаць: мужчына ці жанчына. Калі мужчына, то будуць браць на экспэртызу».

Назіральнік ад грамадскасці, мясцовы грамадска-палітычны актывіст Юры Глебік пільна сочыць за працэсам. Гэтая магіла з'яўляецца месцам ушанавання памяці паўстанцаў і ўсіх герояў, якія загінулі за Беларусь, за што ўлады штогод пераследуюць і караюць удзельнікаў гэтага знакавага для беларусаў мерапрыемства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках