25 красавiка 2024, Чацвер, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск у Грузіі запярэчыў вядомаму тэзісу Пуціна пра СССР

11
Туск у Грузіі запярэчыў вядомаму тэзісу Пуціна пра СССР
Дональд Туск

Прэзідэнт Еўрапейскай рады прыбыў у Батумі на міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, знаходзячыся ў Грузіі, публічна запярэчыў заяве расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра тое, што распад СССР быў "катастрофай стагоддзя".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Распад Савецкага Саюза не быў найвялікшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя. Сёння ў Грузіі я хачу сказаць гучна і выразна: распад СССР быў бласлаўленнем для грузінаў, палякаў, украінцаў і ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. А таксама для расейцаў", - заявіў Туск.

Дональд Туск бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, якая прысвечана 10-гадоваму юбілею арганізацыі "Усходняга партнёрства".

У форуме, які пройдзе ў Батумі 11-12 ліпеня, разам з Дональдам Тускам прымуць удзел прэм'ер-міністр Эстоніі Юрый Ратас і еўрапейскі камісар гуманітарнай дапамогі і антыкрызісных захадаў Хрыстос Стыліянідзіс.

У форуме возьмуць удзел і восем міністраў замежных спраў краін-партнёраў і Еўразвязу: міністры замежных спраў краін-ініцыятараў "Усходняга партнёрства" - Польшчы Яцэк Чапутовіч і Швэцыі - Маргат Вальстрэм, віцэ-прэм'ер Балгарыі і міністр замежных спраў Кацярына Захар’ева, першы віцэ-прэм'ер 'ер-міністр Украіны, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Стэфан Кубіў, міністр замежных спраў Арменіі Захраб Мнацаканян, міністр еўрапейскай інтэграцыі Сербіі Ядранка Ёксімовіч, міністр замежных спраў Вугоршчыны Пітэр Сііярта, міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петршычак, дзяржаўны міністр еўрапейскіх спраў Нямеччыны Майкл Рот, дзяржаўны сакратар міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Даніэла Марар, намеснік міністра замежных спраў Азербайджана Махмуд Мамед-Гуліеў, намеснікі міністраў замежных спраў Беларусі і Албаніі, дзяржаўны сакратар МЗС Нарвэгіі, віцэ-спікеры парламентаў Нямеччыны, Румыніі, Швэцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках