28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская нафта патаннела пасля інцыдэнту з «Дружбай»

Расейская нафта патаннела пасля інцыдэнту з «Дружбай»

Кампаніі страцілі блізу 50 мільёнаў даляраў.

Пасля забруджвання трубаправода «Дружба» расейскім кампаніям давялося прадаваць нафту са зніжкамі нават пасля аднаўлення паставак чыстага паліва. Пра гэта РБК паведамілі аналітыкі Argus і Reuters.

З іх звестак, кампаніі за травень і чэрвень не атрымалі 50 млн даляраў, на якія разлічвалі. Аналітыкі тлумачаць, што нафту з порта Усць-Луга даводзіцца прадаваць са зніжкай да трох даляраў за барэль. Экспэрты сцвярджаюць, што ўзровень хлорарганікі ў ёй хоць і вярнуўся да нормы дзяржаўнага стандарту (не больш за 10 ppm), але да канца ўсё яшчэ не адпавядае патрабаванням рынку, які звык да ўзроўню 1-1,5 ppm.

Са слоў суразмоўцаў РБК, праз гэты порт нафту адгружаюць «Раснафта», «Сургутнафагаз», «Татнафта», «РусНафта» і казахстанскія вытворцы. Паводле ацэнак аналітыкаў, расейскія кампаніі рызыкуюць недаатрымаць яшчэ да 84 млн даляраў, калі зніжка захаваецца на чэрвеньскім узроўні - да 0,3 даляраў за барэль.

РБК адзначае, што прадстаўнікі ЛУКОЙЛа, «Газпрам нафты», «Сургутнафтагазу», «Татнафты» і «Руснафты» не адказалі на пытанні выдання.

Нагадаем, у канцы красавіка Беларусь паведаміла пра забруджванне расейскай нафты ў трубаправодзе «Дружба», пасля чаго экспарт у некаторыя краіны быў прыпынены. Са звестак СМІ, дзель хлорарганікі даходзіла да 200 ppm. Памапаванне аднавілі пасля паступлення якаснай нафты ў канцы траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках