17 лiпеня 2019, Серада, 2:32
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Пад Масквой гарэла ЦЭЦ: полымя паднялося на вышыню 50 метраў

22
ФОТА: MOSCOW MEDIA AGENCY

Пажар тушылі дзясяткі пажарных разлікаў.

У падмаскоўных Мыцішчах гарэла цеплаэлектрастанцыя "Паўночная". Агонь ад пажару падняўся на вышыню 50 метраў, паведамляе "Радыё Свабода".

Відэа з месца падзей выкладваюць карыстальнікі сацыяльных сетак.


На месца пажару былі накіраваны дзесяткі пажарных разлікаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы. Побач з электрастанцыяй размешчаны буйны гандлёвы цэнтр "Чэрвень". Звестак аб пацярпелых пакуль не паступала.

Мыцішчанская ЦЭЦ-27 "Паўночная" ўведзена ў эксплуатацыю ў 1992 годзе. Яе асноўнае паліва - прыродны газ. Сумарная магутнасць станцыі - 1060 МВт.