24 красавiка 2024, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: У чым прычына сумных поглядаў на пасяджэннях Саўміна?

5
«Баста»: У чым прычына сумных поглядаў на пасяджэннях Саўміна?

Ідэй у чыноўнікаў няшмат.

Заўважылі, якія стомленыя і заклапочаныя твары апошнім часам у беларускіх міністраў і чыноўнікаў? Дыктатара хоць бы рэтушуюць і падраўніваюць у афіцыйных СМІ, а на ягонае атачэнне часу і працоўных рук не стае, піша тэлеграм-канал «Баста».

У чым прычына мяшкоў пад вачыма і сумных поглядаў на пасяджэннях Саўміна?

Улады ў аўральным рэжыме шукаюць грошы, каб працягнуць хоць бы да бліжэйшых выбараў. Ужо зразумела, што на расейскіх крэдытах можна паставіць крыж. На Захадзе таксама нічога не дадуць. Чыноўнікам пастаўленая задача выцягнуць як мага больш з саміх беларусаў, але і тут ідэй няшмат.

Ад прадпрымальнікаў зноў патрабуюць усталяваць касавыя апараты. Адпаведныя лісты масава рассылаюць падатковыя органы. Устаноўка і абслугоўванне апаратаў каштавацьме прыкладна 100 даляраў на месяц.

На падвышэнні пенсійнага ўзросту нармальна зарабіць не ўдалося. Высветлілася, не так шмат беларусаў да яго дажываюць, таму даход выйшаў меншы за чаканы. У Міністэрстве працы сацабароны пагаворваюць пра новую рэформу.

Траціна аўтамабілістаў не праходзіць тэхагляды. Адпаведныя органы доўга думалі, што з гэтыя рабіць і, відавочна, прыдумалі. Аўтамабіліст з Мастоў атрымаў «прадпісанні» ад ДАІ з патрабаваннем аб праходжанні тэхагляду. За невыкананне - дадатковы штраф.

Прыняты «закон Раўкова». Жаўнеры - бясплатная, бяспраўная і паслухмяная працоўная сіла. Іх можна выкарыстоўваць на будаўніцтве, жніве, падрыхтоўцы чарговых відовішчаў для заспакаення нерваў дыктатара. Ствараецца база звестак рабоў-валанцёраў.

Што б яшчэ прыдумаць?

Чыноўнікі круцяцца, як ўкушаныя, каб знайсці новы спосаб вывярнуць нашыя кішэні. Матывацыя простая і зразумелая: не справіўся - пойдзеш за краты як карупцыянер. Прыклады - кожны дзень у навінавых стужках. Хто наступны? Грошы Сям'я ўсё адно атрымае, хоць бы ў якасці адкупных. Жывуць паводле прынцыпу «ноч прастаяць, ды дзень пратрымацца». Стрэс, бяссонныя ночы, кашмарныя нарады, нервовыя зрывы на падначаленых. Мазгоў зразумець, што задача невыканальная, стае. Смеласці, каб сказаць пра гэта - не.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках