24 красавiка 2024, Серада, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Над амерыканскай шашой прайшоў грашовы дождж

6
Відэафакт: Над амерыканскай шашой прайшоў грашовы дождж

Аўтамабілі абсыпала далярамі.

З бранаванага інкасатарскага аўтамабіля, які рухаўся па аўтамагістралі ў амерыканскім штаце Джорджыя, з невядомай прычыны выпала на дарогу ладная колькасць купюр, паведамляе popmech.ru.

Інцыдэнт адбыўся на акруговай аўтамагістралі 285 каля горада Атланта і выклікаў сапраўдны ажыятаж: кіроўцы, якія сталі сведкамі «грашовага дажджу», неадкладна спыняліся на дарозе і браліся лавіць купюры. Пакуль на месца здарэння не прыехала паліцыя.

Мясцовыя паліцыянты былі скупыя на каментары і паведамілі толькі тое, што ў інкасатарскага браневіка раптам адчыніліся дзверы і з яго на дарогу высыпалася «істотная», як падкрэсліў афіцэр, колькасць грашовых знакаў.

Таксама ён адзначыў, што кіроўцы, якія паспелі забраць сабе паднятыя з шашы грошы, павінны будуць па-добраму вярнуць усё да адной купюры. З гэтым, відавочна, будуць праблемы, бо да моманту прыезду паліцэйскіх амаль усе ўжо раз'ехаліся, набіўшы кішэні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках