19 красавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты вылічылі, колькі моцнага алкаголю выпівае сярэдні беларус

32
Спецыялісты вылічылі, колькі моцнага алкаголю выпівае сярэдні беларус

Больш за ўсё ў Беларусі п'юць гарэлку.

На аднаго беларускага мужчыну агулам прыпадае 18 літраў чыстага спірту, гэта 90 паўлітровых бутэлек гарэлкі, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на звесткі, агучаныя каардынатарам праграм грамадскага здароўя краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Валянцінам Русовічам.

Усяго ж сярэдняе спажыванне спірту ў Беларусі паменшылася - 11,2 літра на кожнага жыхара ад 15 гадоў і старэй.

Цяпер у Беларусі спажываюць агулам 11,2 літра спірту на чалавека на год. Мужчыны спажываюць больш - 18 літраў спірту на год, або 90 паўлітровых бутэлек гарэлкі.

Беларусь у спісе краін, дзе найбольш спажываюць спіртныя напоі, адсунулася на 27-е месца (не так даўно была на першым). Больш за ўсё ў Беларусі п'юць гарэлку (49%), 26% - мацаванае віно.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках