29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы кошт навучання ў ВНУ для першакурснікаў

4
Названы кошт навучання ў ВНУ для першакурснікаў

Кошты выраслі.

Галоўныя ВНУ краіны павысілі кошты навучання ў 2019/2020 навучальным годзе. Напрыклад, у БНТУ навучанне для першакурснікаў падаражэла прыкладна на 300 рублёў, а ў БДЭУ - на 100, піша tut.by.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце амаль на ўсіх факультэтах навучанне на дзённай форме на першым курсе ў 2019/2020 годзе каштавацьме 3605,32 рубля за год. На некаторых спецыяльнасцях яно танней. Напрыклад, на спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (аўтамабільны транспарт)» на аўтатрактарным факультэце - 3 380,05 рубля за год. Столькі ж каштуе вучоба на спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (камунальная і водная гаспадарка)» на факультэце энэргетычнага будаўніцтва і, напрыклад, на спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне эксплуатацыі спартовых аб'ектаў» на спартыўна-тэхнічным факультэце.

Летась для першакурснікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў залежнасці ад спецыяльнасці год вучобы каштаваў ад 3072 рублёў 77 капеек да 3277 рублёў 56 капеек. Гэта значыць, у будучым навучальным годзе навучанне для першакурснікаў у БНТУ падаражэла на 300 рублёў.

Навучанне ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на дзённым аддзяленні падаражэла прыкладна на 100 рублёў. Яно каштавацьме для студэнтаў першага курса незалежна ад спецыяльнасці 2 564,40 рубля на год. Летась кошт быў 2 463,6 рубля. Год навучання на завочным аддзяленні каштавацьме 907,20 рубля, у мінулым навучальным сезоне было 907 рублёў.

У Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце год навучання для першакурснікаў на дзённым аддзяленні для факультэтаў ангельскай, нямецкай, кітайскай моў і культуры, раманскіх моў і перакладчыцкага факультэта, а таксама факультэта міжкультурных камунікацый каштавацьме 2790 рублёў. У мінулым навучальным годзе гэта было 2490 рублёў. На завочным аддзяленні навучанне каштуе 1070 рублёў за год, у мінулым - 910 рублёў.

У Акадэміі кіравання пры Лукашэнку год навучання на дзённым аддзяленні на спецыяльнасцях «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» і «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» ў 2019/2020 навучальным сезоне каштавацьме 3200 рублёў. На завочным аддзяленні можна атрымаць адукацыю па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка». Яно каштавацьме 1400 рублёў на год.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка кошты навучання выраслі на дзённым аддзяленні для першакурснікаў прыкладна на 300 рублёў. У 2019/2020 годзе вучоба каштавацьме 2666 рублёў на год, калі вучыцца на спецыяльнасці з замежнай мовай. Летась навучанне абыходзілася першакурснікам 2380 рублёў.

Многія ВНУ кошт навучання ў 2019/2020 годзе яшчэ не агучылі. Да такіх ВНУ належаць, напрыклад, БДУ, БДУІР і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках