24 красавiка 2024, Серада, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прайшла масавая акцыя крымскіх татараў

2
У Маскве прайшла масавая акцыя крымскіх татараў
Фота: Lutfiye Zudiyeva / Facebook

Мітынгоўцы патрабавалі спыніць рэпрэсіі ў Крыме.

Сёння ля будынка Вярхоўнага суда РФ у Маскве былі затрыманыя больш за 50 крымскіх татараў, якія ўдзельнічалі ў акцыі ў падтрымку актывістаў Бахчысарайскай групы «Хізб ут-Тахрыр», асуджаных у РФ, паведамляе gordonua.com.

ФОТА: РАМАН ЦЫМБАЛЮК/УНІАН

«Вярхоўны суд РФ разглядае апеляцыйную скаргу на прысуд Паўночна-Каўказскага вайсковага акруговага суда паводле справы «Хізб ут-Тахрыр» (першая Бахчысарайская група). Энвера Мамутава суд прыгаварыў да 17 гадоў пазбаўлення волі, Абільтарава Рустэма, Абсеітава Зеўры і Мяметава Рамзі да дзевяці гадоў зняволення кожнага. Каля будынка суда сабралася некалькі дзясяткаў актывістаў, усе яны былі затрыманыя пасля правядзення акцыі ў падтрымку падсудных і супраць пераследу мусульман у Крыме», - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Антон Наумлюк.

З ягоных слоў, крымскіх татараў завялі ў два аўтобусы, у кожным блізу 30 чалавек. Вязуць у Мяшчанскі і Басманны пастарункі.

Актывісты знаходзіліся пад будынкам суда з плакатамі «Нашы дзеці не тэрарысты», «Спыніце рэпрэсіі ў Крыме».

«Хізб ут-Тахрыр» - міжнародная ісламская палітычная арганізацыя, якая заклікала да аб'яднання ўсіх мусульманскіх краін у халіфат, але ён адмаўляецца ад тэрарыстычных метадаў барацьбы. Расея прызнала арганізацыю тэрарыстычнай у 2003 годзе, дзейнасць «Хізб ут-Тахрыр» на тэрыторыі краіны забароненая. У рамках украінскага заканадаўства «Хізб ут-Тахрыр» з'яўляецца легальнай арганізацыяй. У краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі яна таксама не забароненая, за выключэннем адміністрацыйных абмежаванняў на яе дзейнасць у Нямеччыне.

Актывістаў Бахчысарайскай групы Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд асудзіў у снежні 2018 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках