17 лiстапада 2019, Нядзеля, 6:39
Дзень другі
Рубрыкі

Еўропа падвоіла закупы ЗПГ

Еўропа падвоіла закупы ЗПГ

Доля звадкаванага газу на еўрапейскім рынку дасягнула 20%.

Еўрапейскі газавы рынак у 2019 годзе сутыкнуўся з магутнай хваляй паставак звадкаванага газу, піша finanz.ru. Доля ЗПГ у імпарце краін ЕЗ падскочыла ўдвая: калі ў 2014-18 гадах яна агулам складала 10%, то ў першым квартале гэтага дасягнула 20%.

Такія звесткі прыводзіць у аўторак «Альфа-банк» па выніках круглага стала для расейскіх і міжнародных нафтагазавых аналітыкаў, праведзенага «Газпромам» у Турцыі.

Прычына ў запуску «першай хвалі» ЗПГ-праектаў у ЗША, адзначае старэйшы аналітык «Альфа-банка» Антон Карыцка.

Звадкаваны газ, які хлынуў на еўрапейскі рынак, за перыяд з кастрычніка да красавіка абрынуў кошты ўдвая. Летні сезон запаўнення сховішчаў выправіць сітуацыю не змог: на найбуйнейшым газавым хабе TTF у Нідэрландах спотавыя кантракты ўкладаюцца па 120 даляраў за тысячу кубоў, пішуць у справаздачы пра круглы стол аналітыкі «Атона».

На прагнозы Platts, ЗПГ-хваля ў ЗША ўступае ў перыяд максімальнага павелічэння паставак, які прадоўжыцца да сярэдзіны 2020 года. У гэты перыяд экспарт вырасце больш чым удвая - з 120 да 250 млн кубаметраў за дзень.

Пастаўкі ЗПГ апярэджваюць попыт, бо здабытчыкі вымушаныя шукаць спосабы пазбавіцца газу, каб падтрымаць здабычу нафты і ШФЛВ (шырокай фракцыі лёгкіх вуглевадародаў).

Другая хваля пачнецца ў 2023-25 гадах, калі ў ЗША будуць запушчаныя магутнасці на 200 млрд кубаметраў на год, папярэджвае Platts.

«Трубаправодны газ «Газпрома», магчыма, сутыкнецца з канкурэнцыяй з боку ЗПГ», - пішуць аналітыкі «Атона». На ацэнку IHS Markit, попыт на звадкаваны газ будзе павялічвацца на 4% на год да 2040 года.

Агульная патрэбнасць Еўропы ў газе таксама будзе расці: хоць агульнае спажыванне практычна не зменіцца, скарачэнне ўнутранай здабычы вымусіць павялічыць долю імпарту з 50% да 75% да 2035 года, прагназуе Карыцка.

Выціснуць расейскі газ пастаўшчыкі ЗПГ не здолеюць, аднак і «Газпрому» істотна нарасціць долю будзе цяжка: з цяперашніх 37% яна можа вырасці толькі 38-40% праз 16 гадоў, дадае ён.

Праблемай, зрэшты, становяцца кошты. Хоць «Газпром» спадзяецца на іх рост у другой палове года і пацвердзіў прагноз на 2019 год (230-250 даляраў за тысячу кубаметраў), расейскія аналітыкі («Атон», «Альфа-банк» і Ашчадбанк CIB) салідарныя: гэтая ацэнка занадта аптымістычная.

Еўрапейскія сховішчы запоўненыя як ніколі ў гісторыі, а да верасня магутнасці для захоўвання ў Еўропе будуць вычарпаныя - гэта не дазволіць спотавым каціроўкам моцна падняцца і перавысіць існыя 130 даляраў за тысячу кубоў, кажа Каорыцка.

Кантрактныя цэны «Газпрома» прывязаныя да рынку з лагам 6-9 месяцаў. Гэта азначае, што ў другім паўгоддзі кампанія сутыкнецца з пагаршэннем фінансавых вынікаў: EBITDA за год упадзе на 12%, да 36,2 млрд даляраў, прагназуе «Атон».

Кошты могуць стаць і доўгатэрміновай праблемай: з улікам прытоку ЗПГ іх раўнаважны ўзровень не перыяд да 2040 года на круглым стале ацанілі на 5-7 даляраў за мільён брытанскіх цеплавых адзінак (170-240 даляраў за тысячу кубаметраў).

Для старых радовішчаў гэтага дастаткова, каб генераваць прыбытак, а новыя, напрыклад, на Ямале, ужо давядзецца распрацоўваць з маржой, блізкай да нуля.

Паводле ацэнак IHS Markit, кошт бясстратнасці расейскіх паставак газу ў Еўропу складае 3-4 даляры за мільён БТЕ для старых радовішчаў, 4-4,5 даляра - для новых радовішчаў Заходняй Сібіры і 5-6 даляраў - для новых радовішчаў Ямала.