28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі на сустрэчы з Клічко пацвердзіў планы забраць у яго паўнамоцтвы кіраўніка КГДА

18
Зяленскі на сустрэчы з Клічко пацвердзіў планы забраць у яго паўнамоцтвы кіраўніка КГДА
ВІТАЛЬ КЛІЧКО

Мэр Кіева прапанаваў датэрміновыя выбары.

Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які пацвердзіў яму чуткі пра падзел паўнамоцтваў мэра сталіцы і кіраўніка КГДА (Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі).

Як інфармуе censor.net.ua, пра гэта ён паведаміў у відэазвароце, апублікаваным у Facebook.

"Сябры! Датычна палітычных працэсаў, якія плануюць запусціць у сталіцы. Падзел паўнамоцтваў абранага кіяўлянамі мэра і кіраўніка КГДА сталіцу пазбавіць мясцовага самакіравання", – напісаў ён.

Клічко сказаў, што ў размове з Зяленскім адзначыў, што пазбаўленне абранага мэра выканаўчых паўнамоцтваў – гэта вяртанне метадаў Януковіча і пазбаўленне Кіева самакіравання.

Ён таксама падкрэсліў, што калі мэр выконвае дэкаратыўную функцыю, а горадам кіруе прызначаны зверху чалавек, якога кіяўляне не выбіраюць, то ён, адпаведна, перад грамадствам не нясе ніякіх абавязальніцтваў і такога няма ні ў адной еўрапейскай сталіцы.

"Да такіх метадаў, нагадаю, звяртаўся калісьці Януковіч", – сказаў мэр Кіева.

Клічко дадаў, што пераконваў прэзідэнта ў тым, што калі яму так трэба мець у сталіцы свайго мэра, дык няхай адбудуцца датэрміновыя выбары і кіяўляне выберуць таго, каму яны давяраюць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках