21 лiстапада 2019, Чацвер, 15:08
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Вядомы шахматыст назваў галоўнае адрозненне паміж украінцамі і расейцамі

10
Вядомы шахматыст назваў галоўнае адрозненне паміж украінцамі і расейцамі

Змена рэжыму прывядзе да зменаў у розумах расейцаў.

Украінскі гросмайстар Павел Эльянаў выказаў сваё меркаванне пра галоўнае адрозненне ўкраінцаў і расейцаў. Пра гэта Эльянаў сказаў у інтэрв'ю сайту Tribuna.com. "Галоўнае адрозненне паміж расейцам і ўкраінцам у тым, што, як правіла, расеец – апрыёры больш апалітычны чалавек. Ён ведае, што недзе ёсць цар, што калі ў лядоўні ёсць ежа, то можна жыць, нягледзячы на нязручнасці. З гледзішча піраміды Маслоў, патрэбы зусім невялікія", – сказаў Эльянаў. Шахматыст адзначыў, што ў той самы час "наш народ заўсёды спрабуе скінуць кіраўніка".

Эльянаў таксама выказаў меркаванне, што праз тэлебачанне ў расейцаў "дэфармуецца свядомасць": «Расейцы – душэўныя і спагадлівыя людзі. Калі зменіцца сучасны рэжым, то і істэрыя ў тэлевізары сыдзе. Калі гэта спыніцца – у розумах людзей таксама ўсё хутка зменіцца. Мы неяк адпачывалі ў Турцыі з сям'ёй, і я ўключыў па тэлевізары расейскія навіны – з цікаўнасці. Разумею – калі глядзеў бы падобнае кожны дзень, то мая свядомасць таксама дэфармавалася б". Эльянаў выказаўся і пра тое, як пераканаць настроеных па-прарасейску ўкраінцаў: "Самае галоўнае – паляпшаць эканамічнае становішча краіны. Калі людзі будуць нармальна жыць, ніякі вораг не нападзе, мала хто захоча крычаць з плакатамі: "Пуцін, увядзі войскі". Гэта будзе настолькі непапулярны пункт гледжання, што пра яго хутка забудуць».