19 красавiка 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія «Піра-Рос»: Беларусь адмовілася ад тэхабслугоўвання салютных установак

21
Кампанія «Піра-Рос»: Беларусь адмовілася ад тэхабслугоўвання салютных установак

Мінабароны адмаўляецца каментаваць заяву расейскай кампаніі.

У Міністэрстве абароны не будуць каментаваць звесткі, якія журналіст Віктар Малішэўскі атрымаў у расейскай кампаніі «Піра-Рос».

«Мы не з'яўляемся праваўладальнікамі інфармацыі, яна – у Следчым камітэце», – сказаў tut.by афіцыйны прадстаўнік установы Уладзімір Макараў.

11 ліпеня ў блогу беларускага журналіста Віктара Малішэўскага апублікаванае інтэрв'ю кіраўніка канструктарскага бюро № 3 ААТ «Піра-Рос» Андрэя Інкіна, які заявіў, што гарантыйны тэрмін эксплуатацыі самаходных пускавых установак скончыўся ў 2018 годзе, пасля чаго неабходны капітальны рамонт альбо тэхабслугоўванне ў завадскіх умовах.

«Магчыма, Міністэрства абароны вашай краіны самастойна ажыццяўляе тэхабслугоўванне гэтых установак, але мы прапаноўвалі правесці тэхабслугоўванне ў завадскіх умовах, гэта значыць на нашай базе ў Сергіевым Пасадзе. Мабыць, у бюджэце МА няма на гэта сродкаў. Хоць кожны год закупляліся зарадамі на салідную суму. Мы звярталіся аж да сустрэчы міністраў абароны летась, мы неаднаразова рабілі прапанову правесці тэхабслугоўванне пускавых установак», – сказаў Інкін.

Інкін таксама заявіў, што ў задачы супрацоўнікаў кампаніі, затрыманых у Менску, уваходзіла ўхіленне дробных непрыемнасцяў і пры неабходнасці – сцэнар салюту.

«Зараджаюць толькі вашыя вайскоўцы. У камендатуры ёсць штатны вайсковец, адказны за гэта. Мы – кансультуем у сцэнары і развязваем дробныя праблемы, на якія звяртаюць увагу вашыя вайскоўцы», – дадаў ён.

У кампаніі «Піра-Рос» tut.by паведамілі, што ніхто з яе прадстаўнікоў не меў зносіны з журналістамі ў апошні час.

У Міністэрстве абароны не сталі каментаваць агучаную інфармацыю.

«Мы не з'яўляемся праваўладальнікамі інфармацыі. Усёй інфармацыяй валодае Следчы камітэт, мы не маем права каментаваць», – некалькі разоў паўтарыў афіцыйны прадстаўнік установы Уладзімір Макараў.

Нагадаем, 3 ліпеня падчас святочнага салюту адбылося надзвычайнае здарэнне. Загінула 64-гадовая жанчына, яшчэ 10 чалавек пацярпелі.

СК разглядае чатыры асноўныя версіі: няспраўнасць салютных установак, няспраўнасць феерверачных вырабаў, няправільнае зараджанне салютных установак, няправільная эксплуатацыя салютных установак.

Затрыманыя паводле справы аб выбухах на салюце супрацоўнікі кампаніі выпуску піратэхнічнай прадукцыі «Піра-Рос» Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў утрымліваюцца ў СІЗА на Валадарскага. 8 ліпеня іх наведалі расейскія дыпламаты.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках