17 красавiка 2024, Серада, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Шчаслівыя тыя людзі, якія не ведаюць, хто ў іх прэзідэнт

11
Андрэй Макарэвіч: Шчаслівыя тыя людзі, якія не ведаюць, хто ў іх прэзідэнт

Лідар «Машыны часу» – пра сітуацыю ў Расеі.

Лідар «Машыны часу» ў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак апавёў пра стасункі з уладай, цкаванне і ганарары.

«Салiдарнасць» публікуе самыя цікавыя выказванні Андрэя Макарэвіча.

– Цягам усяго свайго жыцця я казаў роўна тое, што хацеў. ...Я і цяпер ніколі не іду ні на які канфлікт (з уладай – заўв. «С»). Я да гэтага часу наіўна мяркую, што калі мы жывем, як мяркуе наш прэзідэнт, у вольнай краіне, маё не толькі права, але і абавязак гаварыць пра тое, што мне ў нашым уладкаванні падабаецца, а што – не.

– Тое, як нас палівалі ў 1979 і 1982 годзе, гэта, на здзіўленне, аднолькава, што прымушае думаць, што ў агульным ні чорта не мяняецца. Я дастаткова эмацыйны чалавек. І можа быць, часам трэба два дні падумаць, а потым ужо казаць ці не казаць. Ну, вось не стрымліваю сябе. І мне здаецца, што абсалютна маю рацыю. Потым паглядзіш праз два дні – мая рацыя, гэтак жа і думаю.

– Выдзіраецца нейкая фраза і тут жа праецыруецца на расейцаў. А я што, з Марса прыляцеў? Не расеец? «Макарэвіч назваў расейцаў ідыётамі». Я не пра расейцаў казаў, а пра насельніцтва планеты Зямля. І там гэта чорным па белым напісана

– Ну, чорт вазьмі, давайце станем вялікімі, а потым будзем ганарыцца. Для гэтага трэба перастаць дурня валяць. Грошы выдаткоўваць на навуку, вытворчасць, медыцыну, адукацыю, а не на ракеты, і праз 10 гадоў пачаць жыць лепш за ўсіх, тады будзе чым ганарыцца. Не, мы будзем надзімаць шчокі. Ну, давайце.

– Шчаслівыя тыя людзі, якія не ведаюць, хто ў іх прэзідэнт. ...Я памятаю, як у пачатку свайго кіравання Пуцін запаўняў анкету, і ў графе «прафесія» ён напісаў «паслугі насельніцтву». Вельмі правільна.

– У савецкі час пры адсутнасці сацсетак пасля артыкула «Рагу з сіняй птушкі» «Камсамольская праўда» атрымала жахлівую колькасць лістоў у падтрымку, яны зусiм гэтага не чакалі. І я гэтага не чакаў. Але паколькі ў мяне там былі сябры сярод карэспандэнтаў, яны казалі: «Мы ў двары палім іх мяшкамі, іх няма куды падзець». І яны спалохаліся.

А цяпер я атрымліваю вялізную колькасць лістоў, калі нешта адбываецца, з падтрымкай у інтэрнэце. І дзякуй Богу, я ўжо навучыўся сярод тых, хто мяне лае, адрозніваць людзей сапраўдных ад штучных, і тых, хто працуе за грошы.

– Грошы музыкі «Машыны часу» атрымліваюць усе аднолькавыя, у тым ліку я. Мы на сцэне робім адну і тую ж працу, і нагрузка ў нас аднолькавая.

Сесійныя музыкі, якія працуюць значна меншы час, атрымліваюць менш, а тры музыкі «Машыны часу» (якія граюць у групе даўно – заўв. «С») атрымліваюць на роўных.

– На вяселлях, днях народзінаў, бар-міцвах і іншых сямейных радасцях мы не выступаем. Выключэнне можа быць, калі гэта юбілей нашага блізкага сябра. Мы бясплатна там граем.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках