25 красавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгоды масквічкі ў Віцебску: Ударыла парафіянку ў царкве, здзейсніла масавае ДТЗ

Прыгоды масквічкі ў Віцебску: Ударыла парафіянку ў царкве, здзейсніла масавае ДТЗ

Расейку перадалі медыкам.

Учора, 11 ліпеня, у Віцебску затрымалі жанчыну 1984 года нараджэння, жыхарку Масквы. Жанчына паводзіла сябе дрэнна: спачатку чамусьці ўдарыла парафіянку ў адной з цэркваў, потым здзейсніла масавае ДТЗ на Маскоўскім праспекце.

Пра здарэнне паведамляе onliner.by са спасылкай на Telegram-канал «Міліцыя Віцебшчыны»: «11 ліпеня жыхарка Масквы 1984 года нараджэння, знаходзячыся ў адной з цэркваў горада Віцебска, беспадстаўна нанесла цялесныя пашкоджанні мясцовай прыхаджанцы. Пасля чаго села ў сваю іншамарку і ўчыніла ДТЗ з удзелам 4 аўтамабіляў. У выніку дарожнага здарэння ніхто не пацярпеў, аўтамабілям нанесеныя матэрыяльныя страты. У момант затрымання супрацоўнікамі ДАІ кіроўца паводзіла сябе неадэкватна, таму для дапамогі і ацэнкі яе псіхічнага стану яна была перададзеная медыкам. Паводле факту здарэння праводзіцца праверка».

Інфармацыю пра затрыманне масквічкі журналістам пацвердзілі ў праваахоўных органах.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках