11 лiпеня 2020, Субота, 20:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя паведаміла пра пачатак паставак С-400

5
Турцыя паведаміла пра пачатак паставак С-400

Першая партыя паступіла на авіябазу Мюртэд у сталічнай правінцыі Анкара.

Першыя кампаненты расейскіх зенітных ракетных сістэмаў С-400 дастаўленыя ў Анкару. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Мінабароны Турцыі.

Партыя камплектавальнікаў расейскага ўзбраення паступіла на авіябазу Мюртэд у сталічнай правінцыі Анкара.

Кантракт на пастаўку расейскіх зенітных сістэмаў выклікаў канфлікт паміж Анкарой і Вашынгтонам. ЗША патрабавалі адмовіцца ад угоды і прапаноўвалі наўзамен С-400 свае Patriot.