20 красавiка 2024, Субота, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Люстрацыя ад Зяленскага: З'явіўся тэкст законапраекта

50
Люстрацыя ад Зяленскага: З'явіўся тэкст законапраекта
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Дакумент зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе.

У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра новую люстрацыю. Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце парламента, паведамляе rbc.ua.

Так, законапраект №10444 "Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны для ачышчэння ўлады" быў унесены ў ВР 11 ліпеня.

У тлумачальнай запісцы падкрэсліваецца, што законапраектам пашыраныя катэгорыі пасадаў, на якіх ажыццяўляюцца захады для ачышчэння ўлады (люстрацыі), а таксама ўдакладненыя некаторыя крытэрыі ажыццяўлення ачышчэння ўлады.

Так, пад люстрацыю падпадаюць асобы, якія займалі пасаду (пасады) у перыяд з 23 лютага 2014 да 19 траўня 2019 года і не былі звольненыя ў гэты перыяд з адпаведнай пасады (пасад) на ўласнае жаданне:

прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай рады Украіны, першага намесніка і намесніка старшыні ВР, народнага дэпутата Украіны, прэм'ер-міністра Украіны, першага віцэ-прэм'ер-міністра Украіны, віцэ-прэм'ер-міністра Украіны;

міністра, кіраўніка цэнтральнага органа выканаўчай улады, які не ўваходзіць у склад Кабінета міністраў Украіны;

кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны, старшыні антыманапольнага камітэта Украіны, старшыні Фонду дзяржаўнай маёмасці, кіраўніка Дзяржаўнага камітэта тэлевізіі і радыёвяшчання, іх першага намесніка, намесніка;

генеральнага пракурора, кіраўніка Службы бяспекі Украіны, старшыні Службы знешняй выведкі Украіны, кіраўніка Управы дзяржаўнай аховы Украіны, кіраўніка цэнтральнага органа выканаўчай улады, які забяспечвае фармаванне і рэалізуе дзяржаўную падатковую і / або мытную палітыку, падатковай міліцыі, кіраўніка цэнтральнага органа выканаўчай улады, які забяспечвае фармаванне і рэалізуе дзяржпалітыку ў сферы грамадзянскай абароны, іх першага намесніка, намесніка;

сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, ягонага першага намесніка, намесніка;

кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, кіраўніка Дзяржаўнага кіравання справамі, кіраўніка Сакратарыята Кабміна, урадавага ўпаўнаважанага ў пытаннях антыкарупцыйнай палітыкі, іх першага намесніка, намесніка;

чальца Вышэйшай рады юстыцыі (акрамя старшыні Вярхоўнага суда Украіны), чальца Вышэйшай рады правасуддзя (акрамя кіраўніка Вярхоўнага суда), чальца Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі суддзяў Украіны, кіраўніка Дзяржаўнай судовай адміністрацыі Украіны, ягонага намесніка;

кіраўніка Генеральнага штаба – галоўнакамандавальніка Узброеных сілаў Украіны;

кіраўнікоў дзяржаўных, у тым ліку казённых, прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу, таварыстваў, кіраванне карпаратыўнымі правамі ў дачыненні да якіх перададзена ГК "Украбаронпрам", а таксама дзяржаўных прадпрыемстваў, таварыстваў, якія адносяцца да сферы кіравання суб'екта адміністрацыйных паслуг.

Нагадаем, раней Зяленскі ў сваім відэа-звароце прапанаваў узмацніць люстрацыю. Кіраўнік дзяржавы расказаў пра законапраект, паводле якога пад люстрацыю патрапяць асобы, якія ў перыяд з 23 лютага 2014-га да 19 траўня 2019 года займалі пасады прэзідэнта Украіны, кіраўніка Вярхоўнай рады, генеральнага пракурора, кіраўніка СБУ, кіраўнікоў антыманапольнага камітэта і Фонду дзяржаўнай маёмасці, кіраўнікоў Дзяржаўнай фіскальнай службы і мытні, сакратара СНБА, кіраўнікоў абаронных прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках