23 красавiка 2024, aўторак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Вядоўца «Дажджу» выйшла ў эфір з бутэлькай грузінскага віна

Фотафакт: Вядоўца «Дажджу» выйшла ў эфір з бутэлькай грузінскага віна
ФОТА: TVRAIN / YURI BELYAT

Журналістка выказала салідарнасць з жыхарамі Грузіі.

У аўторак вядоўца расейскага тэлеканалу «Дождж» Дар'я Палыгаева выйшла ў эфір з бутэлькай грузінскага віна на стале.

Паводле словаў Дар'і Палыгаевай, каманда «Дажджу» імкнецца рабіць выпускі навінаў больш нефармальнымі.

У той дзень у расейскіх СМІ абмяркоўвалася тэма магчымай забароны грузінскага віна ў Расеі, і каманда «Дажджу» пастанавіла выказаць сваю пазіцыю.

– Хацелася паказаць, што мы салідарныя з жыхарамі Грузіі, і нам было б непрыемна вяртацца ў атмасферу 2006 года, калі ў Расеі ўпершыню забаранілі грузінскае віно. Я не думаю, што гэта быў нейкі дэмарш, я ў сваіх выпусках і ацэнках імкнуся быць узважанай, – сказала Дар'я ў каментары Расейскай службе Бі-бі-сі.

Паводле словаў Палыгаевай, яна не думала ў той момант пра рэакцыю, якую мог выклікаць гэты трук у эфіры, але вынік яе прыемна здзівіў.

– Я не чакала ніякай асаблівай рэакцыі, і да раніцы ўжо забылася пра бутэльку віна ў эфіры. Але да мяне ў Фэйсбук нечакана пачалі дадавацца ў сябры жыхары Грузіі, грузінскія СМІ напісалі пра наш эфір, і некаторыя жыхары Грузіі пачалі мне дзякаваць ў Інстаграме і запрашаць у госці, гэта страшна прыемна! Самае пацешнае, што я ніколі не была ў Грузіі, таму з радасцю як-небудзь прыеду! А віно ў рэдакцыі выпілі ўжо пасля эфіру, – апавяла вядоўца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках