15 лiстапада 2019, Пятніца, 6:47
Добрая навіна
Рубрыкі

«Шэнген» падаражэе да 80 еўраў

6
«Шэнген» падаражэе да 80 еўраў

Названая дакладная дата пачатку дзеяння зменаў.

З 2 лютага 2020 года за атрыманне шэнгенскай візы давядзецца заплаціць 80 еўраў. Пастанова Рады Еўразвязу пра змены ў Візавым кодэксе апублікаваная ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Нагадаем, у лютым Еўрапарламент і Рада дасягнулі папярэдняй дамовы ў прапанове Камісіі мадэрнізацыі візавай палітыкі ЕЗ. Акрамя палягчэння працэдуры атрымання візы змены ўключаюць у сябе і падаражанне шэнгенскай візы з 60 да 80 еўраў.

6 чэрвеня Рада ЕЗ прыняла змены ў Візавы кодэкс, а 12 ліпеня пастанова была апублікаваная ў афіцыйным часопісе Рады. Згодна з правіламі, змены пачнуць дзеянне праз паўгода пасля апублікавання ў афіцыйным часопісе.