16 лiпеня 2019, aўторак, 14:14
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Вонкавая дзяржпазыка Расеі ўзляцела да максімуму за 13 гадоў

5

Улады РФ ствараюць рэзервы на «чорны дзень»?

Першая палова 2019 года для ўрада Расеі прайшла ў рэжыме беспрэцэдэнтнага ў найноўшай гісторыі павелічэння замежнай дзяржпазыкі.

За студзень-чэрвень сума запазычанасці органаў федэральнай управы перад замежнымі крэдыторамі вырасла ў 1,5 разы - з 43,955 да 64,341 млрд даляраў, паведаміў ЦБ у чацвер, піша finanz.ru.

На 1 ліпеня выніковая сума запазычанасці стала рэкорднай з другога квартала 2006 года, калі на расейскім урадзе яшчэ «вісела» блізу траціны запазычанасці былога СССР (33 млрд даляраў з 104 млрд на 1994).

Хуткасць жа, з якой Мінфінансаў набірала вонкавыя пазыкі, стала беспрэцэдэнтнай за ўвесь час даступнай статыстыкі цэнтрабанка - як у адносным вылічэнні (на 50% за два кварталы), так і ў намінальным (на 20,3 млрд даляраў).

«Рост расейскай замежнай запазычанасці звязаны з набыццём інвестарамі суверэнных каштоўных папер», - канстатуе кіраўнік аналітычнага дэпартамента AMarkets Арцём Дзееў.

За студзень-чэрвень Мінфінансаў прыцягнула ў бюджэт 1,361 трыльёна рублёў праз продаж аблігацый федэральнай пазыкі. Паводле звестак ЦБ, нерэзідэнты набылі 53% гэтага аб'ёму, уклаўшы 11 млрд даляраў (адпаведна з курсам на пачатак ліпеня).

Запазычанасць Мінфіна, зрэшты, вырасла мацней - на 14,7 млрд даляраў, бо акрамя ўкладзенай сумы бюджэту давядзецца выплачваць і адсоткі.

На 5,7 млрд даляраў (да 22,4 млрд) павялічылася валютная дзяржпазыка. У канцы сакавіка Мінфінансаў размясціла еўрабонды на 2,5 млрд даляраў, а пакінуты аб'ём інвестары выкупілі на адкрытым рынку.

З такой хуткасцю ў айчыннай гісторыі нарошчваў замежную дзяржпазыку хіба што позні СССР, які сутыкнуўся з рэзкім падзеннем коштаў нафты і калапсам сацыялістычнай эканомікі.

Але ў Мінфіна Расеі сітуацыя абсалютна іншая і, строга кажучы, пазычаць грошы наогул няма неабходнасці, адзначае стратэг што да развіваных рынкаў SEB AB Пер Хамарлунд: нафта дарагая, бюджэт зводзіцца з прафіцытам - 1,6 трыльёна рублёў за першае паўгоддзе.

Магчыма, стратэгія палягае ў стварэнні рэзерваў на «чорны дзень» у будучыні, кажа Хамарлунд: улічваючы падзенне рэйтынгу прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, Крэмль можа рыхтаваць бюджэтныя стымулы, а выпуск бондаў можа быць спробай загадзя прафінансаваць такія захады. На гэты момант замежная дзяржпазыка Расеі, нават з улікам росту, складае 16-16,5% ВУП, што безумоўна, з'яўляецца вельмі нізкім паказчыкам, нагадвае Дзееў.

Агульная замежная пазыка (з улікам банкаў і карпарацый) складае 487 млрд даляраў і цалкам пакрытая золатавалютнымі рэзервамі (518.300.000.000 даляраў), чаго няма ў аніводнай з развіваных эканомік, кажа дырэктар у інвестыцыях «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Але хоць здольнасць Мінфіна расплаціцца ў гэты момант не выклікае сумненняў, рызыкі ўзнікаюць для рубля: плыні замежнага капіталу на пазыковым рынку становяцца галоўнай сілай, якая ўплывае на курс, паказвае галоўны эканаміст што да Расеі і СНД Дзмітрый Далгін.

Гэта робіць рубель «уразлівым», адзначае ён: грошы нерэзідэнтаў прыходзяць паступова, а сыходзяць, як правіла, «лавінай». Як гэта адбываецца, можна было бачыць у 2014-м годзе ці летам мінулага года, калі распродаж дзяржпазыкі на 600 рублёў падкінуў курс даляра з 56 да 70 за тры месяцы.