24 красавiка 2024, Серада, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берагавая ахова ЗША ўзяла на абардаж субмарыну з 17 тонамі какаіну

18
Берагавая ахова ЗША ўзяла на абардаж субмарыну з 17 тонамі какаіну

Аперацыя спадабалася і Дональду Трампу.

Берагавая ахова ЗША паведаміла пра захоп судна кантрабандыстаў у Ціхім акіяне. 14 чалавек перавозілі 17,5 тон какаіну на падводнай лодцы. Але не сам факт захопу пабіў карыстальнікаў сацсетак, паведамляе nv.ua.

Навіну пра затрыманне берагавая ахова суправадзіла відэа, знятым ад першай асобы. На ім катэр пераследуе падводную лодку, пакуль памежнікі загадваюць злачынцам спыніцца.

Пасля гэтага некалькі супрацоўнікаў на хаду пераскокваюць з катэра на лодку і адкрываюць люк.

Ролік хутка разышоўся ў сацсетках, дзе яго параўноўваюць з найлепшымі баевікамі і кампутарнай гульнёй Call of Duty. Аперацыя спадабалася і Дональду Трампу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках