29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як 101 год таму ў Магілёве прайшоў масавы сход у падтрымку БНР

Як 101 год таму ў Магілёве прайшоў масавы сход у падтрымку БНР

У той час такія сходы праходзілі ў дзясятках іншых гарадоў і мястэчак Беларусі.

12 ліпеня 1918 года адбыўся сход грамадскасці Магілёва, якая выказала сваю падтрымку Беларускай Народнай Рэспублікі, піша сайт radabnr.org.

У зале магілёўскага суда сабралася амаль 400 прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх і палітычных арганізацый. Абсалютная большасць прысутных падтрымала ідэю незалежнасці Беларусі і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (супраць прагаласавалі 2 чалавекі, 9 чалавек устрымаліся).

Такія сходы праходзілі ў дзясятках іншых гарадоў і мястэчак.

На фатаграфіі: будынак, дзе адбыўся сход, сучасны адрас: вул. Першамайская (былая Вялікая Шклоўская) д. 24.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках