19 красавiка 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

103-гадовая бягуха з ЗША дала тры парады для даўгалецця

1
103-гадовая бягуха з ЗША дала тры парады для даўгалецця
Скрыншоты: CBS EVENING NEWS, YOUTUBE.COM

З ёй згодныя навукоўцы.

Амерыканка Джулія Хокінс пачала бегаць, калі ёй споўнілася сто гадоў. У 101 год яна ўстанавіла свой першы рэкорд, за які яе празвалі «ўраганам»: жанчына пераадолела сто метраў за 39,62 секунды. Цяпер Джуліі 103 гады - але яна зноў выйшла на старт спаборніцтваў для атлетаў, старэйшых за 50 гадоў, піша The New York Times (пераклад - tut.by).

Ва ўзроставай групе «старэйшых за 100 гадоў» канкурэнцыя сярод бегуноў маленькая, так што галоўнае спаборніцтва Джуліі было з самой сабой. Яе час на шэсць секунд даўжэйшы, чым рэкорд двухгадовай даўніны, але яна ўсё адно задаволеная: «Не забывайце, я таксама стала старэйшай».

У Джуліі чацвёра дзяцей, трое ўнукаў і адзін праўнук. Яе рэгулярная фізнагрузка - гэта догляд за ўлюбёнымі кветкамі (нават на прабежку яна выходзіць з кветкай у валасах) і штодзённыя шпацыры. Трэніравацца амерыканка аддае перавагу рэдка: «У маім узросце адчуваеш, што ў запасе засталося не так шмат стометровак, не хацелася б марнаваць іх дарма».

Журналіст The New York Times пацікавіўся, ці ёсць у Джуліі сакрэт даўгалецця і добрай фізічнай формы:

- Каб заставацца ў форме, трэба быць актыўным. Сачыце за сваёй вагай і трэніруйцеся. Хай у вашым жыцці будзе шмат захапленняў, да якіх вы неабыякавыя: калі цікавішся шматлікім, розум застаецца заняты. Ва ўсім шукайце маленькае чараўніцтва: заход, рассвет, вясёлкі, спевы птушак, музыка... Жыццё поўнае гэтых кароткіх цудоўных імгненняў. Будзьце ўпэўненыя, што вы іх заўважаеце, - адказала жанчына.

Яе парады сугучныя рэкамендацыям навукоўцаў, адзначылі ў Business Insider. Напрыклад, даследаванні мяркуюць, што фізічная актыўнасць накшталт бегу, хады або плавання дапамагае захоўваць пазітыўны настрой і яснасць розуму. У працы, дзе назіраюць за чатырма тысячамі амерыканцаў, тыя, хто шпацыраваў хоць бы дзве хвіліны кожную гадзіну, меў на 33% больш нізкую рызыку заўчаснай смерці. Хобі жа дапамагае спраўляцца са стрэсам і быць упэўненым у сабе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках