19 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная рада правяла апошняе пасяджэнне перад выбарамі

3
Вярхоўная рада правяла апошняе пасяджэнне перад выбарамі

Пазачарговыя выбары парламента Украіны пройдуць ужо праз 10 дзён.

Вярхоўная рада Украіны ў пятніцу, 12 ліпеня, правяла апошняе пленарнае пасяджэнне перад новымі парламенцкімі выбарамі, запланаванымі на 21 ліпеня. Пры гэтым, паводле каляндарнага плану работы, дзясятая сесія Рады цяперашняга склікання скончыцца працай у камітэтах, камісіях і фракцыях, на якую адведзена тыдзень з 15 да 19 ліпеня, піша «Нямецкая хваля».

Як ва Украіне будуць змагацца з педафіліяй: прымусовая кастрацыя і адкрыты рэестр

Перад закрыццём пасяджэння спікер парламента Андрэй Парубій паведаміў, што Вярхоўная рада восьмага склікання за 580 пленарных пасяджэнняў прыняла 2734 заканадаўчых акта, у тым ліку 987 законаў і кодэксаў агулам. Раней Парубій заяўляў, што пры неабходнасці прагаласаваць паводле «неадкладных пытанняў» можа склікаць пазачарговую сесію парламента да ўступлення ў паўнамоцтвы Вярхоўнай рады наступнага, дзявятага склікання.

Пазачарговыя выбары абвясціў новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Як і падчас папярэдніх, таксама датэрміновых выбараў 2014 года, гэтым разам галасаванне пройдзе паводле змяшанай, прапарцыйна-мажарытарнай выбарчай сістэмы. Рада дзявятага склікання ў колькасці не дасягне ўстаноўленай у канстытуцыі адзнакі 450 народных дэпутатаў. У сувязі з тым, што 26 аднамандатных акругаў размешчаныя на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях на ўсходзе краіны і ў Крыме, выбары пройдуць толькі ў 199 акругах. Такім чынам, паводле мажарытарнай сістэмы будзе абрана толькі 199 дэпутатаў, а агульная іх колькасць складзе 424. Тэрмін паўнамоцтваў украінскага парламента - пяць гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках