13 лiстапада 2019, Серада, 11:30
Добрая навіна
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць «Белтэлекам» адвязаць тэлефон ад інтэрнэту

56
Беларусы патрабуюць «Белтэлекам» адвязаць тэлефон ад інтэрнэту

Паслугі могуць выконвацца альбо асобна, альбо ў пакетах.

На платформе petitions.by з'явілася петыцыя, аўтар якой прапаноўвае «аплачваць тэлефон і інтэрнэт ад РУП «Белтэлекам» паасобку». Можна меркаваць, што гаворка ідзе пра выключэнне аплаты за гарадскі нумар тэлефона, бо ён аплачваецца як асобная паслуга і цяпер. Таксама аўтар петыцыі прапануе схему пакетавання паслуг у розных камбінацыях, піша onliner.by.

«У РУП «Белтэлекам» ёсць розныя паслугі, якія выконваюцца пры дапамозе розных спосабаў. На сёння значная частка інфармацыйных паслуг пастаўляецца праз тэхналогіі PON. Кліенты, якія карыстаюцца такімі паслугамі прадпрыемства электрасувязі, як інтэрнэт або тэлевізія па тэхналогіі PON, вымушаныя аплачваць паслугу «тэлефон».

Мы, кліенты РУП «Белтэлекам» і яго патэнцыйныя кліенты, патрабуем ад прадпрыемства электрасувязі падзяліць паслугі, якія імі выконваюцца, і выконваць іх асобна альбо ў пакетах», - гаворыцца ў петыцыі.

Далей падаюцца прыклады такіх пакетаў і камбінацый.

Як вынікае з апісанняў паслуг на сайце «Белтэлекама», паслугі цяпер таксама можна набываць па-асобку. Але тэлефонны нумар (які з'яўляецца ідэнтыфікатарам абанента) выключыць з пераліку нельга.