Фотафакт: Чым адрозніваецца сапраўдная інаўгурацыя ад лукашэнкаўскай
28- 12.07.2019, 22:55
- 52,659
Сапраўдныя прэзідэнты не баяцца людзей.
Пасля ўрачыстай цырымоніі новы прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і ягоная жонка Дыяна выйшлі «ў народ».
Вось як апісваюць падзеі пятнічнай раніцы журналісты літоўскага DELFI.
Прэзідэнцкая пара з Кафедральнага пляцу накіравалася ў прэзідэнцкі палац пешшу. На плошчы сабраліся жыхары Літвы, якія прыехалі на цырымонію з розных гарадоў краіны.
Людзей сабралася шмат.Пераважна гэта паджылыя людзі, але былі і сем'і з дзецьмі. На плошчы дзяжурыла паліцыя і брыгада лекараў хуткай дапамогі. Людзі, якія сабраліся, спрабавалі падысці да прэзідэнта як мага бліжэй, працягвалі яму рукі, махалі яму рукамі.
Людзі атачылі прэзідэнта і зычылі яму ўдачы. Наўседа пажартаваў, што людзей на плошчы сабралася больш, чым ва ўсёй Літве.
«Салiдарнасць» адзначае, што ў лістападзе 2016 года адбылася пятая «інаўгурацыя» і Лукашэнкі. Зрэшты, яна мала адрознівалася ад папярэдняй - усё тыя ж пустыя праспекты.