19 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Нафта з ЗША пацвердзіць незалежнасць Украіны

4
Rzeczpospolita: Нафта з ЗША пацвердзіць незалежнасць Украіны

Кіеў ужо давёў, што можа існаваць без расейскага газу.

Украінцы ўпершыню закупілі чорнае золата ў ЗША. Гэта адказ Кіева на расейскія паліўныя санкцыі, піша газета. Афіцыйна кошт не называецца, але экспэрты кажуць, што не даражэй, чым звычайна. Кіеў ужо пацвердзіў, што можа існаваць без расейскага газу, безапеляцыйна заяўляе аўтар, а цяпер яму трэба будзе давесці гэта ў дачыненні да нафты і пацвердзіць сваю незалежнасць ад Расеі, піша Rzeczpospolita, (пераклад - inosmi.ru).

Танкер «Віздам венчура», які ішоў пад сцягам Ганконга, даставіў у Адэсу 75 тысяч тон амерыканскай нафты. Украінцы ўпершыню закупілі чорнае золата ў ЗША. Кошт угоды не называецца.

Сыравіна патрапіць на Крэменчужскі нафтаперапрацоўчы завод (Палтаўская вобласць), з якім порт злучаны трубаправодам. У 2018 годзе кошт нафтапрадуктаў (найперш, паліва), імпартаваных украінскай дзяржавай, склаў 5,54 мільярда даляраў. Траціну з іх ён закупіла ў Беларусі і Расеі, але цяпер яму давялося шукаць новых пастаўшчыкоў. З 19 красавіка беларусы прыпынілі экспарт праз інцыдэнт з трапляннем забруджанай нафты ў нафтаправод «Дружба», а Расея з 1 чэрвеня ўвяла забарону на экспарт сваёй нафты, вугалю і нафтапрадуктаў на Украіну.

«Кошт на сусветным рынку адзіны. Ён вызначаецца самім рынкам і адрозніваецца, хутчэй, у залежнасці ад гатунку, чым ад лагістыкі і спосабу паставак. Гэта не газ, нельга сказаць, што трубаправодная нафту таннейшая. Кошт дастаўкі звычайна не перакладаюць на пакупнікоў, а ва Украіне выдатныя парты, якія могуць прыняць патрэбны ёй аб'ём сыравіны», - тлумачыў агенцтву ПРАЙМ дырэктар рэйтынгавага агенцтва АКРА Васіль Тануркоў.

Калі дастаўка не праблематычная, то з перапрацоўкай сітуацыя больш складаная: ва Украіны няма дастатковай колькасці НПЗ, каб кампенсаваць усе свае патрэбы, таму ёй даводзілася купляць вялікі аб'ём паліва ў Беларусі. Акрамя таго, яны могуць імпартаваць паліва з Літвы і іншых краін ЕЗ, але там, як падкрэсліваюць экспэрты, кошты будуць вышэйшыя.

Амерыканскі кірунак таксама прывабны: сланцавая нафта з радовішчаў ЗША таннейшая, чым нафта еўрапейскай маркі Brent. Таксама альтэрнатывай можа стаць Блізкі Усход. Савудаўская Арабія надоечы знізіла кошты для пакупнікоў у Еўропе. Прапанова цяпер перавышае попыт, так што ў Кіева ёсць магчымасць выбіраць пастаўшчыкоў.

Такім чынам расейскія санкцыі, як у 2015 годзе падаражэлы расейскі газ, могуць цалкам змяніць энэргетычны рынак Украіны. З 2015 года яна паспела пераканацца, што можа нармальна функцыянаваць без сыравіны, набытай у Газпрама. Гэтак жа можа адбыцца і з нафтай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках