29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Мезін увайшоў у трэнерскі штаб менскага «Дынама»

1
Андрэй Мезін увайшоў у трэнерскі штаб менскага «Дынама»
АНДРЭЙ МЕЗІН
ФОТА: TRIBUNA.COM

«Зубры» прадставілі новых спецыялістаў, якія будуць працаваць з камандай.

У трэнерскі штаб хакейнага менскага «Дынама», акрамя Крэйга Вудкрафта і Міхаіла Грабоўскага, увайшлі Павел Перапехін, Андрэй Мезін, Аляксандр Журык і спецыяліст па фізпадрыхтоўцы Адрыян Вальво, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Пад кіраўніцтвам Перапехін каманда U-20 у 2014 годзе ўпершыню за восем гадоў вярнулася ў эліту. А 18-годкі ў 2018-м выйшлі ў плэй-оф наймацнейшага дывізіёна.

Мезін у двух папярэдніх сезонах працаваў у чалябінскім «Трактары».

Вальво - французскі спецыяліст у фізпадрыхтоўцы, які цягам шасці сезонаў працаваў у штабе швайцарскай «Лазаны». Таксама Вальво займаўся фізпадрыхтоўкай нацыянальнай каманды Францыі.

Журык з'яўляецца вядомым у мінулым беларускім абаронцам, які дапамагаў Вудкрафту ў штабе нацыянальнай каманды Беларусі на чэмпіянаце свету-2015 у Астраве. Пасля гэтага ён працаваў у сістэме маскоўскага «Дынама» - у камандах ВХЛ і МХЛ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках