19 красавiка 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўзмоцніць абарону калідору каля мяжы з РФ

Польшча ўзмоцніць абарону калідору каля мяжы з РФ
ФОТА: PACIFIC PRESS / GETTY IMAGES

У горадзе Сувалкі ў Падляшскім ваяводстве на паўночным усходзе Польшчы будзе створаны супрацьтанкавы полк.

Пра гэта паведамляе Польскае радыё. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што гэта падраздзяленне сфармуюць на базе існага ў гэтым горадзе 14 Сувальскага дывізіёна супрацьтанкавай артылерыі.

Міністр адзначыў, што пастанова пра стварэнне супрацьтанкавага палка павінна выправіць памылкі папярэдняга ўрада, які, са словаў Блашчака, расфармаваў полк і паменшыў колькасць войскаў у Сувалках, не аддаючы належнай увагі бяспецы краіны.

Блашчак нагадаў, што рэгіён, які называецца Сувальскім калідорам, з'яўляецца важным пунктам на мапе бяспекі Еўропы.

"Гэта злучэнне Польшчы з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, з дзяржавамі, якія таксама ў структурах Паўночнаатлантычнага альянсу. Як вядома, у Латвіі разгорнутыя польскія войскі. Нам важна, каб гэты звяз быў падмуркам для бяспекі нашых дзяржаваў на ўсходнім флангу NATO".

Пакуль невядома, калі і якой тэхнікай аснасцяць Сувальскі полк. Цяпер большасць узбраення – гэта састарэлыя савецкія мабільныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы "Малютка" на браняваных машынах БРДМ-2.

Так званы Сувальскі пярэсмык з'яўляецца вобласцю на паўночным усходзе Польшчы, якая мяжуе з Літвой і Калінінградскай вобласцю Расеі. Паводле ацэнак экспертаў, яна з'яўляецца адной з патэнцыйных гарачых кропак у Еўропе ў выпадку расейскай агрэсіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках