19 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбы з Нараўлянскага раёна ў 24 разы перавышалі норму ў радыяцыі

7
Грыбы з Нараўлянскага раёна ў 24 разы перавышалі норму ў радыяцыі

Рэкорд пабілі ліскі.

Пра вынікі радыяцыйнага кантролю прадуктаў харчавання паведамілі ў Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

За чэрвень спецыялісты дзяржсаннагляду праверылі 801 спробу прадуктаў на заяўкі насельніцтва. Перавышэнне радыенуклідаў выяўленае ў 18 выпадках. Бруднымі былі 10 спробаў лясных ягадаў у Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім і Нараўлянскім раёнах. Так, лельчыцкія чарніцы перавысіла норму ўтрымання радыеактыўнага цэзію больш чым у 3,5 разы, апавяла gomel.today загадчыца аддзялення радыяцыйнай гігіены абласнога ЦГЭіГЗ Ала Буздалкіна.

Зашкалілі 8 спробаў грыбоў з Нараўлянскага раёна. Рэкорд пабілі ліскі, сабраныя паблізу вёскі Брацкае, паказаўшы 8988 Бк/кг, пры нарматыве – не вышэй за 370 Бк/кг. Такім чынам бяспечны ўзровень перавышаны ў 24 разы.

– У народзе распаўсюджанае меркаванне, што ліскі – чыстыя грыбы, не назапашваюць радыяцыю, – адзначыла лекарка-гігіеністка. – Але лабараторныя даследаванні сведчаць пра адваротнае. Гэта значыць, што любыя дарункі лесу, сабраныя ў забруджаных рэгіёнах абавязкова варта прыносіць на радыяцыйны кантроль. Для насельніцтва гэтая паслуга бясплатная. Вынік выдаецца ў дзень звароту.

За чэрвень на ўтрыманне стронцыю-90 даследавана 96 спробаў харчовых прадуктаў і вады. Невялікае перавышэнне зарэгістраванае ў спробе малака з вёскі Верхнія Жары Брагінскага раёна – 4,04 Бк/л пры нарматыве 3,7.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках