24 красавiка 2024, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца: Дарожны падатак падрывае сямейны бюджэт

11
Кіроўца: Дарожны падатак падрывае сямейны бюджэт

Беларускія аўтамабілісты будуць байкатаваць тэхагляд.

Многія аўтаўладальнікі ў Беларусі не спяшаюцца праходзіць тэхагляд (з мінулага года гэтая працэдура называецца так: атрыманне дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху), піша сайт horki.info.

ФОто: horki.info

Таму што адначасова з гэтым дзяржава абавязвае іх плаціць транспартны збор. Чыноўнікі абяцалі, што сістэма вось-вось зменіцца, але адпаведны ўказ так і не быў падпісаны.

"Я не ведаю, што прыдумаюць нашы заканадаўцы"

Штраф за паездкі без тэхагляду меншы, чым памер самога падатку.

– Мне трэба было праходзіць тэхагляд некалькі месяцаў таму. Але я езджу без яго і праходзіць пакуль не планую. Спыняць – заплачу штраф. Гэта танней, чым гэты бессэнсоўны дарожны падатак. Калі чыноўнікі зацікаўленыя, каб людзі ездзілі на спраўных машынах, то яны знойдуць спосаб адвязаць гэты збор ад атрымання допуску да руху. Да прыкладу, я не бачу, што мае грошы ідуць менавіта на рамонт, паляпшэнне дарог. А куды іх дзяюць, не зразумела, – падзялілася сваім стаўленнем да праблемы ўладальніца "Фальксвагена" Алена.

Ёсць сярод кіроўцаў і такая пазіцыя: нехта ездзіць часта, а нехта – толькі ўлетку на лецішча, а плаціць усе павінны аднолькава. Гэта несправядліва. Да прыкладу, чалавек карыстаецца аўто толькі шэсць месяцаў за год, таму і плаціць ён згодны толькі за гэты перыяд.

Некаторыя аўтааматары мяркуюць, што прасцей за ўсё было б уключыць дарожны збор у кошт паліва. Паехаў, заправіўся – тым самым і заплаціў. Але тут узнікае яшчэ адна калізія: тыя, хто нядаўна ўжо прайшоў тэхагляд і, адпаведна, заплаціў падатак, будуць пры патрэбе запраўляць свае аўто палівам і тым самым зноў плаціць збор другі раз.

– Я не ведаю, да чаго дадумаюцца нашы заканадаўцы, але я не гатовы плаціць двойчы. Тэхагляд прайшоў у траўні, машына ў мяне не старая, таму дарожны падатак заплаціў адразу за два гады. Калі цяпер чыноўнікі надумаюць уключыць гэтую выплату ў кошт бензіну, атрымліваецца, я два гады буду пераплачваць! – растлумачыў аўтаўладальнік Андрэй.

Людзі спадзяюцца, што да канца гэтага года або ў пачатку наступнага заканадаўцы ўсё ж знойдуць пастанову. А пакуль можна паездзіць і так, без тэхагляду. Яны мяркуюць, што гэта не вельмі небяспечна, маўляў, за руль заведама няспраўнай машыны ні адзін разважны чалавек не сядзе.

ФОто: horki.info

Падрывае сямейны бюджэт не тэхагляд, а дарожны падатак

У Горках дзве станцыі дыягностыкі, дзе ўладальнікі аўто могуць атрымаць дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Журналісты пабывалі на той, што раней належала ААТ "Будаўнік", а цяпер перайшла ў прыватныя рукі.

Станцыя №69 універсальная, тут абслугоўваюць не толькі легкавушкі, але і грузавікі з нагрузкай на вось да 12 тонаў.

Паводле словаў Васіля Ісакава, кіраўніка станцыі, дазвол на працу пад новым кіраўніцтвам станцыя атрымала 24 студзеня 2019 года.

Тэхнічны агляд аўтамабіль павінен праходзіць у залежнасці ад тэрміну эксплуатацыі.

ФОто: horki.info

Калі аўто малодшае за 10 гадоў і ім валодае прыватнік, то агляд праводзіцца адзін раз за два гады. Пры гэтым дарожны падатак выплачваецца адразу за два гады. Калі машына больш старая, то праверка тэхнічнага стану павінна быць штогадовай.

Кошт самога тэхагляду невялікі – для легкавых аўто крыху большы за 20 рублёў. Падрывае сямейны бюджэт менавіта дарожны падатак.

– Паводле статыстыкі цяпер блізу 60% аўтаўладальнікаў у Беларусі не праходзяць тэхагляд своечасова. Адна з галоўных прычынаў – нявызначанасць з выплатай збору. Людзі не могуць атрымаць дазвол на ўдзел у дарожным руху, калі не аплачаны гэты падатак. Ягоная сума залежыць ад максімальнай масы аўто і складае ад 70 рублёў да 2000 і больш рублёў для індывідуальных уладальнікаў. Для транспарту прадпрыемстваў – яшчэ вышэйшая. Гэта дорага, не кожны можа заплаціць такія грошы. Людзі чакаюць, калі гэты падатак адвяжуць ад тэхагляду, тым больш, што такая магчымасць абмяркоўвалася на афіцыйным узроўні. Але ўжо вядома, што да канца гэтага года ніякіх зменаў у гэтым пытанні не будзе, – растлумачыў Васіль Мікалаевіч.

ФОто: horki.info
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках