28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі паказалі атамную падлодку новага пакалення

У Францыі паказалі атамную падлодку новага пакалення
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яе збіралі больш за 10 гадоў.

Першая з шасці французскіх атамных падводных лодак новага пакалення "Баракуда" пакінула будаўнічую залу ў Шэрбуры, дзе яе збіралі больш за дзесяць гадоў.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на RFI.

У цырымоніі 12 ліпеня ўдзельнічалі прэзідэнт Эмануэль Макрон і міністр абароны Фларанс Парлі.

Першую з шасці лодак "Баракуда" назвалі "Сюфрэн" – у гонар легендарнага французскага адмірала Сюфрэна. Падводную лодку будавалі больш за дзесяць гадоў на верфі ў Шэрбуры. На ваду яе спусцяць у канцы ліпеня, а ў склад флоту павінны ўвесці летам 2020 года.

"Дзесяць гадоў вывучэння і распрацоўкі, 12 гадоў будаўніцтва, восем мільёнаў гадзінаў працы, дзесяць тысячаў задзейнічаных асобаў, 400 розных прафесій, 750 тысячаў дэталяў, 160 кіламетраў правадоў. Усё гэта – Сюфрэн", – адзначыў на цырымоніі прэзідэнт Макрон.

"Баракуда" – шматмэтавыя атамныя падводныя лодкі. Яны не маюць ядзерных ракетаў, але перасоўваюцца ў моры дзякуючы ядзернай сілавой устаноўцы.

"Сюфрэн" будзе гарантаваць бяспеку сваіх "старэйшых братоў" – ядзернага ракетаносца "Трыўмфан", і будзе суправаджаць флагман французскіх ВМС авіяносец "Шарль дэ Голь". Таксама ён будзе адсочваць падводныя лодкі праціўніка і збіраць выведдадзеныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках