24 красавiка 2024, Серада, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З гэтага часу Пуцін не ўказ»: У Расеі ўзбунтаваліся супраць кіраўніка Крамля

12
«З гэтага часу Пуцін не ўказ»: У Расеі ўзбунтаваліся супраць кіраўніка Крамля
ФОТА: MBK.NEWS

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра масавы мітынг у Чыце.

У Расейскай Федэрацыі ўзбунтаваліся супраць кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна – у Чыце адбыўся антыпуцінскі мітынг, на якім прысутнічала больш за 700 чалавек.

Пра гэта паведамляе "МБХ медиа".

Так, акцыю зладзілі рэгіянальнае аддзяленне КПРФ і грамадска-палітычная арганізацыя "Грамадзянская салідарнасць". Галоўным лозунгам мерапрыемства стаў "Расея без Пуціна".

ФОТА: MBK.NEWS

Адзначаецца, што на мітынгу выступіў шаман Аляксандр Габышаў, які вясной выйшаў з Якуціі, запланаваў дайсці да Масквы пешшу за два гады, каб, паводле ягоных словаў, выгнаць злога духа Пуціна з Крамля.

"Мне бог сказаў, што Пуцін не чалавек, а дэман, і я павінен яго выгнаць. Вось я і іду, каб выгнаць. Пакуль мірнымі метадамі – народнымі сходамі, мітынгамі. А калі не атрымаецца мірнымі метадамі, будуць іншыя... З гэтага часу Пуцін вам не ўказ – жывіце свабодна!" – заявіў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках