20 красавiка 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія тавары можна прывезці ў Беларусь без мыты

3
Якія тавары можна прывезці ў Беларусь без мыты
ФОТА: ONLINER.BY

Што трэба ведаць, каб не было «нечаканак» на мяжы.

Што можна прывезці з-за мяжы без мыты, а што дакладна не прапусцяць? Пра гэта ў эфіры «Радыё-Менск» апавяла кіраўніца сектара Галоўнай управы арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Кацярына Колб, паведамляе tio.by.

Без мыты падарожнікі на наземным транспарце (аўтамабіль або цягнік) змогуць прывезці тавараў для асабістага карыстання на суму, якая не перавышае 500 еўраў, і вагой не больш за 25 кг. Калі ж самалётам – то на суму да 10 000 еўраў і да 50 кг без мыты.

У выпадку перавышэння акрэсленых значэнняў спатрэбіцца заплаціць мыту 4 еўры за кожны кілаграм большы за ліміт, але не менш за 30% ад кошту тавару.

Гэтыя нормы не распаўсюдзяцца на няновыя рэчы, якія людзі ўзялі з сабой у дарогу.

Для прадуктаў харчавання дзейнічаюць тыя самыя бязмытныя ліміты – 500 еўраў і 25 кг, – калі ездзіце праз мяжу не часцей за 1 раз за 3 каляндарныя месяцы, калі кожны тыдзень, то яны зніжаюцца да 300 еўраў і 20 кг.

– На тэрыторыю Беларусі забаронены ўвоз сырога мяса. Мясных вырабаў і іншай прадукцыі жывёльнага паходжання можна прывозіць не больш за 5 кг, толькі ў завадской упакоўцы з краінаў з добрым эпідэміялагічным станам, дзе няма ніякіх агменяў захворванняў, – адзначыла Е. Колб.

Калі вы везяце больш за 3 л алкаголю, незалежна ад ягонай моцы, за кожны літр зверху давядзецца заплаціць мыту – 10 еўраў за літр. Пры гэтым увозіць больш за 5 л алкаголю забаронена. Правозіць спіртное праз мяжу могуць толькі тыя, каму споўнілася 18 гадоў.

Гаворачы пра лекі, прадстаўніца ДМК нагадала, што прэпараты, якія не ўтрымліваюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, да перамяшчэння не абмежаваныя ў межах нормы. Трэба толькі ўлічваць, якія правілы дзейнічаюць пры ўвозе медыкаментаў у той краіне, куды вы збіраецеся на адпачынак.

Калі ж без таблетак з наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі падарожнік ніяк не можа абысціся, то трэба пры перасячэнні мяжы паказаць рэцэпт або выпіску з медыцынскай карты, якая пацвярджае, што яны яму неабходныя з медыцынскіх паказанняў. Гэта можа быць арыгінал дакумента або завераная копія, калі на замежнай мове, то з перакладам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках