23 красавiка 2024, aўторак, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле затрыманыя целаахоўнікі Хуана Гуайдо

1
У Венесуэле затрыманыя целаахоўнікі Хуана Гуайдо
ФОТА: BLOOMBERG

Прэзідэнт Венесуэлы абвінаваціў рэжым Мадуры ў выкраданні двух чалавек са сваёй каманды.

Падкантрольныя рэжыму ўзурпатара Мадуры "сілы бяспекі" Венесуэлы затрымалі двух целаахоўнікаў прэзідэнта краіны Хуана Гуайдо. Сам Гуайдо ў суботу, 13 лiпеня абвінаваціў "баязлівы рэжым" Нікаласа Мадуры ў выкраданні чальцоў сваёй каманды, паведамляе dw.com.

Паводле версіі афіцыйнага Каракаса, затрыманыя датычныя да нелегальнага гандлю зброяй. Так, міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес заявіў, што целаахоўнікі Гуайдо мелі намер прадаць стралковую зброю, выкрадзеную пры спробе зрынуць урад Мадуры падчас так званай аперацыі "Свабода" ў канцы красавіка.

Хуан Гуайдо супраць Нікаласа Мадуры

Венесуэла знаходзіцца ў глыбокім палітычным і сацыяльным крызісе ўжо некалькі месяцаў. Пасля ўступлення Нікаласа Мадуры на пасаду кіраўніка дзяржавы на другі тэрмін у студзені 2019 года ў краіне аднавіліся актыўныя палітычныя пратэсты. Старшыня парламента паўднёваамерыканскай краіны Хуан Гуайдо абвесціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

Легітымнасць ягонага лідарства прызналі больш як 50 дзяржаваў свету, у тым ліку ЗША і краіны ЕЗ. У сваю чаргу Мадура карыстаецца падтрымкай войска і сілавых структураў, яму таксама дапамагаюць Куба і Расея.

ААН абвінавачвае ўлады Венесуэлы ў тысячах пазасудовых расправаў

У пачатку ліпеня офіс вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека Мішэля Бачэлета апублікаваў даклад пра сітуацыю ў Венесуэле. Паводле звестак аўтараў, са студзеня 2018 года амаль 7 тысячаў чалавек загінулі ў выніку пазасудовых расправаў, учыненых сіламі бяспекі падчас спецаперацый. Улады паўднёваамерыканскай краіны выкарыстоўваюць стратэгію, "накіраваную на нейтралізацыю, уціск і крыміналізацыю палітычных апанентаў і крытыкаў ураду", падкрэслілі складальнікі дакумента.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках