28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны падрыхтавала новыя «нечаканкі» для прызыўнікоў

19
Мінабароны падрыхтавала новыя «нечаканкі» для прызыўнікоў

Установа Раўкова шукае шляхі, каб павялічыць колькасць салдатаў тэрміновай службы.

Міністэрства абароны прапрацавала дадатковыя прапановы, якія дазволяць «падвысіць прэстыж тэрміновай службы».

Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік абароннай установы Андрэй Раўкоў, паведамляе БелТА.

Паводле словаў Андрэя Раўкова, Мінабароны ўнесла яшчэ адну прапанову Мінпрацы – «увесці каэфіцыенты ў залежнасці ад даўжыні тэрміновай вайсковай службы для пераразліку пенсійнага стажу».

Міністэрства абароны таксама працуе над прапановамі іншых «прэферэнцый» тым, хто адслужыў у войску.

Мяркуецца, што ў студзені 2020-га пачне дзеянне закон, згодна з якім першачарговае права на атрыманне месца ў інтэрнаце будзе нададзена навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу цi службу ў рэзерве, – тым, у каго ёсць рэкамендацыі воінскіх часцей.

Цяпер разглядаецца пытанне пра наданне льготаў і пры працаўладкаванні. Напрыклад, гэта датычыцца захавання права вярнуцца на ранейшае месца працы цягам трох месяцаў з дня заканчэння вайсковай службы.

Што тычыцца адукацыі, ужо атрымала падтрымку прапанова пераважнага права на залічэнне ў ВНУ і ССНУ тых, хто адслужыў. Плануецца, што людзі з досведам вайсковай службы змогуць бясплатна навучацца за кошт дзяржавы на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ.

Нагадаем, што «палата прадстаўнікоў» прагаласавала за скандальны «закон аб адтэрміноўцы» 26 і 28 чэрвеня. Перад гэтым грамадства за 10 гадзінаў сабрала 10 тысячаў подпісаў пад петыцыяй супраць дакумента.

Закон уводзіць больш жорсткія правілы набору ў беларускае войска. Адтэрміноўка на атрыманне адукацыі будзе прапаноўвацца маладым людзям толькі адзін раз. Калі чалавек не служыць у войску без «законных на тое падставаў», яго не возьмуць на дзяржаўную службу і ў некаторыя сілавыя ўстановы. «Ухілістам» будзе абмяжоўвацца выезд з Беларусі. А, мабыць, адзінае з новаўвядзенняў, якое выглядае як станоўчая матывацыя для службы ў войску, – гэты час будзе залічаны як праца паводле размеркавання.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках