25 красавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампеа заклікаў усе краіны разам супрацьстаяць рэжыму Мадуры

1
Пампеа заклікаў усе краіны разам супрацьстаяць рэжыму Мадуры
Майк Пампеа

Узурпатар павінен быць змушаны да адказнасці.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заклікаў міжнародную супольнасць да аб'яднання ў барацьбе з рэжымам Нікаласа Мадуры. Пра гэта ён напісаў у Twitter, паведамляе gordonua.com.

"Управа вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека паведамляе, што сілы бяспекі рэжыму Мадуры нясуць адказнасць за гібель прынамсі 6800 чалавек за апошнія 18 месяцаў. Гэта павінна спыніцца. Мы заклікаем усе краіны разам супрацьстаяць рэжыму Мадуры. Вінаватыя ў гэтым павінны быць змушаныя да адказнасці", – сказана ў твіце.

У Венесуэле доўжыцца палітычны крызіс. 10 студзеня 2019 года Мадура, які ўзначальвае краіну з 2013 года і набраў больш за ўсіх галасоў на выбарах 2018 года, прынёс прэзідэнцкую прысягу. 15 студзеня падкантрольны апазіцыі парламент прызнаў Мадуру ўзурпатарам.

23 студзеня кіраўнік парламента, апазіцыянер Хуан Гуайдо абвесціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны.

ЗША, большасць краінаў Лацінскай Амерыкі і Еўразвязу прызналі Гуайдо часовым прэзідэнтам, Расея падтрымала Мадуру. У Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што Мадура павінен сысці ў адстаўку.

У дакладзе Управы вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, апублікаваным 4 ліпеня, паведамляецца, што ў Венесуэле са студзеня 2018 года да траўня 2019 года падчас аперацый спецназа былі забітыя тысячы грамадзянаў нібыта за "супраціў уладзе".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках